Горад Санкт-Пёльтэн

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Санкт-Пёльтэн
Sankt Pölten
Герб
Герб

Каардынаты Каардынаты: 48°12′00″ пн. ш. 15°37′00″ у. д. / 48.2° пн. ш. 15.616667° у. д. (G) (O) (Я)48°12′00″ пн. ш. 15°37′00″ у. д. / 48.2° пн. ш. 15.616667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Аўстрыя
Федэральная зямля Ніжняя Аўстрыя
Акруга акруга Санкт-Пёльтэн
Бургамістр Маціяс Штадлер
(СДПА)
Плошча 108.48 км²
Вышыня цэнтра 267 м
Афіцыйная мова нямецкая
Насельніцтва (2005) 51 073 чалавек
Часавы пояс UTC+1, улетку UTC+2
Тэлефонны код 02742
Паштовы індэкс 3100
Аўтамабільны код P
Афіцыйны код 3 02 01
Афіцыйны сайт http://www.st-poelten.gv.at
(ням.) 
від: Sankt Poelten.jpg

Санкт-Пёльтэн (Аўстрыя)
Санкт-Пёльтэн
Санкт-Пёльтэн

Санкт-Пёльтэн (ням.: Sankt Pölten, St Pölten) — горад у Аўстрыі, сталіца і найбуйнейшы горад зямлі Ніжняя Аўстрыя. Насельніцтва - 49 121 чалавек (2001).

Змест

[правіць] Транспорт

Праз горад праходзяць аўтамабільная і чыгуначная магістраль ВенаЛінц, дарогі на Крэмс і Марыяцэль, а таксама чыгуначная лінія на Крэмс, Тульн-на-Дунаі, Хайнфельд, Санкт-Эгід-ам-Нойвальдэ, Манк і Марыяцэль.
Дарога на цягніку ад Вены займае каля 40 хвілін, ад Лінца каля 50 хвілін.

[правіць] Гісторыя

У часы Старажытнага Рыма на месцы Санкт-Пёльтэна размяшчаўся рымскі горад Эліум Цэнтыум (Aelium Cetium). Санкт-Пёльтэн сфармаваўся ў VIII стагоддзі вакол бенедыкцінскага абацтва св. Іпаліта (ням.: Sankt Pölten), заснаванага ў 771 годзе, якое і дало імя гораду. Афіцыйна правы гарады Санкт-Пёльтэн атрымаў у 1159 г.

Да 1490 года належаў біскупству Пасау, з 1785 года сам стаў цэнтрам біскупства. У 1986 г. стаў сталіцай зямлі Ніжняя Аўстрыя.

[правіць] Славутасці

Кафедральны сабор
  • Лагатып ВікіСховішча На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Санкт-Пёльтэн
  • Ратушная плошча. Цэнтр старога горада. Пасярод плошчы — калона Святой Тройцы (1782).
  • Францысканская царква знаходзіцца з поўначы ратушнай плошчы. Пабудавана ў 1768 годзе ў стылі ракако.
  • Ратуша. Будынак ратушы на паўднёвым боку ратушнай плошчы пабудаваны ў XIV стагоддзі, з тых часоў шматразова перабудоўваўся. Барочны фасад ратушы створаны ў 1727 г.
  • Манастыр кармелітак. Цяпер у ім размяшчаецца гарадскі музей.
  • Саборная плошча. Цэнтр былога рымскага горада Эліум Цэнтыум. На плошчы кафедральны сабор (XII стагоддзе, шматразова перабудоўваўся, апошні раз у стылі барока ў 1722 г.). Вышыня званіцы 77 метраў.
  • Рэзідэнцыя біскупа. Пабудавана ў 1653 г. Цяпер у ёй епархіяльны музей, дзе выстаўлены прадметы рэлігійнага мастацтва.
  • Замак Потэнбрун у Потэнбруне. У палацы экспануецца калекцыя сярэднявечных кубкаў.

[правіць] Музеі

  • Гарадскі музей Санкт-Пётэльна
  • Епархіяльны музей
  • Музей Ім Хоф
  • Гістарычны музей Ніжняй Аўстрыі

[правіць] Гарады-пабрацімы

[правіць] Спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах