Сан-Вісэнтэ-дэ-Каньетэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Сан-Вісэнтэ-дэ-Каньетэ)
Горад
Сан-Вісэнтэ-дэ-Каньетэ
ісп.: San Vicente de Cañete
Краіна
Рэгіён
Правінцыя
Каардынаты
Вышыня цэнтра
40 м
Насельніцтва
160 598 чалавек (2006)
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
municanete.gob.pe (ісп.) (ісп.)
Сан-Вісэнтэ-дэ-Каньетэ на карце Перу
Сан-Вісэнтэ-дэ-Каньетэ (Перу)
Сан-Вісэнтэ-дэ-Каньетэ

Сан-Вісэнтэ-дэ-Каньетэ (ісп.: San Vicente de Cañete) — горад у Перу, сталіца раёна Каньетэ правінцыі Каньетэ дэпартамента Ліма. Знаходзіцца за 144 км на поўдзень ад Лімы. Насельніцтва 160 598 чалавек (2006 год).[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад Сан-Вісэнтэ-дэ-Каньетэ быў заснаваны пад назвай Каньетэ ў 1556 годзе на месцы індзейскага паселішча па загаду іспанскага караля Карла V віцэ-каралём Перу Андрэсам Уртада дэ Мендосай, 3-цім маркізам дэ Каньетэ.

У каланіяльныя часы ў раён горада было завезена шмат чарнаскурых рабоў, пасля адмены рабства ў 1854 годзе працаўнікі плантацый былі часткова замененыя на кітайцаў. У гарадскім раёне Сан-Луіс захаваўся пабудаваны кітайцамі квартал, які зараз носіць назву Каса-дэ-Калонія-Чын. У Каньетэ таксама знаходзіцца ўнікальны для Перу японскі храм.[2][3]

Турызм[правіць | правіць зыходнік]

Каньетэ з’яўляецца папулярным месцам турызму сярод перуанцаў і замежнікаў. У горадзе знаходзіцца драўляная разная статуя Дзевы Марыі, кожны год на Пасху праводзіцца хрэсны ход са статуяй і выявай Страсцей Хрыстовых.[4]

Непадалёк ад горада знаходзяцца даўнія, цікавыя для турыстаў пабудовы, напрыклад былая фазэнда Гомес, якая цяпер называецца Касцільё Унануэ, будынак быў пабудаваны Хасэ Унануе ў 1843 годзе, сынам нацыянальнага героя Перу Іпаліта Унануэ. Таксама паблізу знаходзіцца Каса Гасіенда Манталвана, дзе амаль да самой сваёй смерці жыў нацыянальны герой Чылі Бернарда О'Хігінс. Гасіенда Хуалькара з’яўляецца малай радзімай сусветнавядомага перуанскага футбаліста Теадора «Лола» Фернандэса Мэйсана.

Каньетэ таксама вядомы як месца вытворчасці добраякасных і папулярных у Перу віна, піска і чачыны.

У апошні тыдзень жніўня ў горадзе ладзіцца папулярны фестываль Чорнага мастацтва. У раёне Каньетэ дагэтуль жыве вялікая колькасць нашчадкаў афрыканскіх рабоў, іх багаты фальклор, прымаўкі, танцы, музыкальныя інструменты з’яўляюцца важным дапаўненнем перуанскай культуры[5][3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]