Горад Сарагоса

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Сарагоса
Zaragoza
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Zaragoza shel.JPG

Каардынаты: 41°39′00″ пн. ш. 0°54′00″ з. д. / 41.65° пн. ш. 0.9° з. д. (G) (O) (Я)41°39′00″ пн. ш. 0°54′00″ з. д. / 41.65° пн. ш. 0.9° з. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Першае згадванне
24 да н. э.
Плошча
1063 км²
Вышыня цэнтра
199 м
Насельніцтва (2006)
654 390 чалавек
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
50001—50018
Афіцыйны сайт

Сарагоса (Іспанія)
Сарагоса
Сарагоса

Сарагоса — горад на паўночным усходзе Іспаніі, сталіца аўтаномнага рэгіёну Арагон, правінцыі Сарагоса і аднайменнай акругі (Comarca de Zaragoza). Размешчана ў сярэднім цячэнні ракі Эбра, каля 200 метраў над узроўнем мора. На 1 студзеня 2007 года ў Сарагосе пражывае 654390 чалавек, яна з'яўляецца пятым па велічыні горадам Іспаніі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана ў 24 да н.э. на месцы старажытнага паселішча як рымская калонія пад назвай Цэзарэя-Аўгуста. У 452 н.э. захоплена свевамі, у 476вестготамі. У 714-1118 пад уладай арабаў, у ХІ — пач. ХІІ ст. цэнтр Сарагоскага эмірата. У 1118 горад адваяваны ў арабаў войскамі караля Арагона Альфонса I, з 1119 сталіца Арагонскага каралеўства, атрымала права самакіравання і іншыя прывілеі. У XIV—XVI ст. адзін з важнейшых эканамічных (вытворчасцьсць сукна) і культурных (у 1474 заснаваны ўніверсітэт) цэнтраў Арагона. У XVII—XVIII ст. эканамічна заняпала. У 1-ю іспанскую рэвалюцыю 1808-14 двойчы ўзята ў аблогу французскімі войскамі (1808, 1808-09). У Іспанскую рэвалюцыю 1931-39 месца баёў паміж рэспубліканскімі войскамі і франкістамі.

== Славутасці ==, У структуры цэнтра горада захаваліся рысы рэгулярнай планіроўкі старажытнарымскай калоніі. Сярод помнікаў: рэшткі старажытнарымскіх пабудоў, маўрытанскіх будынкаў (Х—ХІІ ст.) з узорыстай цаглянай муроўкай, дэкаратыўнымі купаламі, абліцоўкай шматколернай кафляй, сабор Ла-Сеа (1119—1550; фасад канца XVII ст. ў стылі эрэрэска; вежа 1685), касцёлы ў стылі мудэхар (Санта-Марыя Магдалена і інш.), біржа («лонха», 1551, готыка і платэрэска), палацы XVI ст. ў стылі платэрэска.

Музей прыгожых мастацтваў.