Горад Саўт-Бенд, Індыяна
Саўт-Бенд
South Bend
|
||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||
Саўт-Бенд — горад і цэнтр акругі Сент-Джозеф у ЗША, штат Індыяна. Саўт-Бенд стаіць на рацэ Сент-Джозеф. З'яўляецца чацвёртым па велічыні горадам Індыяны. Вядомы сваім раёнам пад назвай «Мічыяна» і універсітэтам Нотр-Дам.
Саўт-Бенд быў заснаваны гандлярамі пушнінай ў XVIII стагоддзі, у 1865 годзе стаў горадам. У сярэдзіне XX стагоддзя моцна спрыяла развіццю горада рака. У горадзе пасяліліся шматлікія кампаніі, у тым ліку «Studebaker Corporation», «Oliver Farm Equipment Company» і інш.
Пасля піку ў 132445 жыхароў у 1960 годзе насельніцтва значна скарацілася. Шмат у чым гэтаму спрыяла закрыццё некаторых кампаній цяжкай прамысловасці. Але па выніках перапісу 2000 года за 10 гадоў насельніцтва вырасла на 2,2%, упершыню з 1960. На сённяшні дзень у горадзе найбольш развітыя ахова здароўя, адукацыя і малы бізнес.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
| Гэта пачатак артыкула пра Злучаныя Штаты Амерыкі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |