Горад Светлагорск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Светлагорск
Светлагорск
Svetlahorsk, Homel province, Belarus.jpg
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Каардынаты Каардынаты: 52°38′00″ пн. ш. 29°44′00″ у. д. / 52.633333° пн. ш. 29.733333° у. д. (G) (O) (Я)52°38′00″ пн. ш. 29°44′00″ у. д. / 52.633333° пн. ш. 29.733333° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна
Статус
горад раённага падпарадкавання
Вобласць
Раён
Старшыня райвыканкама
Максіменка Сяргей
Аляксандравіч
Заснаваны
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Шацілавічы, Шацілкі,
лацінкай: Šacilavičy, Šacilki[1]
Горад з
Плошча
НУМ
131 м
Насельніцтва
69,9 тыс. чалавек (2010)
Шчыльнасць
2796 чал./км²
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
Паштовы індэкс
24743х (руск.) 
Паштовыя індэксы
Аўтамабільны код
Афіцыйны сайт
http://svetlogorsk.by  (руск.) 
Рака
Чыгуначная станцыя
Светлагорск (Белар. чыгунка)
Аўтобусная станцыя
Светлагорск Р82
Светлагорск (Беларусь)
Светлагорск
Светлагорск
Светлагорск (Гомельская вобласць)
Светлагорск
Светлагорск

Светлаго́рск (афіц. транс.: Svietlahorsk; да 29 ліпеня 1961 года — Шаці́лкі) — горад раённага падпарадкавання ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр раёна.

Геаграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца на раўніне Гомельскае Палессе, сярэдняя тэмпература паветра студзеня −6,6 ºС, ліпеня 18,4 ºС, ападкаў 602 мм/год. Прыстань на р. Бярэзіна. У 90 км ад г. Гомеля; на аўтамабільнай дарозе Парычы — Рэчыца, адлегласць да Гомеля па аўтадарозе — 113 км (праз г. Рэчыцу). Чыгуначная станцыя на лініі Жлобін — Калінкавічы[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць насельніцтва па гадах.
1917 1953 1959 1961 1970 1973 1975
0,757[3] 2,170[4] 5,772[5] 11,5[6] 40,3[7] 48,7[7] 55[8]
Колькасць насельніцтва па гадах.
1981 1993 1999 2000 2001 2006 2008 2009 2010 2012
58[9] 74[10] 73,3[11] 73,3[12] 73,4[7] 70,2 69,5 69,3 69,9 69,2

(Тыс. чал.)

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дакумент пра Шацілінскі Востраў 1560 г.

Паводле археалагічных раскопак, паселішча на месцы сучаснага горада існавала з 6 — 7 ст., а з 13 ст. існуе непарыўна[13]. Па пісьмовай крыніцы населены пункт вядомы з 15 ліпеня 1560 г. як маёнтак Шацілінскі Востраў[14]. У 1639 годзе сяло Шацілавічы[15] мела 17 сялянскіх двароў. У 1744 г. у спісе каталіцкіх парафій згадваюцца Шацілкі[16]. З 20 жніўня 1924 года мястэчка Шацілкі — цэнтр сельскага Савета (да 1960 г.) ў створаным Парыцкім раёне[17]. 30 снежня 1956 г. вёска Шацілкі пераўтворана ў гарадскі пасёлак[18], з 9 чэрвеня 1960 — цэнтр Парыцкага раёна. 29 ліпеня 1961 года гар. п. Шацілкі пераўтвораны ў горад Светлагорск[19], а Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі[20].

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Буйнейшыя прадпрыемствы:

  • вытворчае аб'яднанне «Хімвалакно»
  • цэлюлозна-кардонны камбінат
  • цеплаэлектрацэнтраль
  • завод жалезабетонных вырабаў і канструкцый
  • домабудаўнічы камбінат

Адукацыя, культура[правіць | правіць зыходнік]

12 агульнаадукацыйных школ, міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат, 2 прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы, індустрыяльны каледж.

Гарадскі цэнтр культуры, дом культуры энергетыкаў, кінатэатр «Юнацтва».

Музеі і помнікі[правіць | правіць зыходнік]

Помнік Раману Шаціле.
  • Гісторыка-краязнаўчы музей.
  • Дом рамёстваў.
  • Гарадская карцінная галерэя «Традыцыя» імя Германа Пранішнікава.
  • Помнік Раману Шаціле — першаму вядомаму з пісьмовых крыніц шацілкаўцу, у яго вобразе ўшанаваны заснавальнікі Шацілавічаў. Ля Цэнтральнай плошчы, адчынены 16 верасня 2006 г. пры святкаванні 45-годдзя ператварэння г. п. Шацілкі ў горад. Раман Шаціла паказаны ў парадным шляхецкім адзенні І-ай паловы XVI ст., у руцэ трымае дакумент на валоданне маёнткам Шацілінскі Востраў. На грудзях — медальён з выявай сонца (з сучаснага герба Светлагорска, што сімвалізуе сувязь часоў). У 2008 г. да пастамента прымацавана шыльда, стылізаваная ў форме старадаўняга дакумента, на ёй рэльефны малюнак конніка, які трымае шчыт з выявай сонца, і надпіс: «Раман Шаціла. 1560». Скульптар — Э. Б. Астафьеў (г. Мінск).
  • Помнікі на месцах пахаванняў савецкіх воінаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну 1941—1945 гг..
  • Алея Герояў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну пры вызваленні раёна (насупраць гарадскога цэнтра культуры).
  • Помнік землякам, якія загінулі ў розных войнах (на набярэжнай).

Храмы, рэлігійныя абшчыны[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць:

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя людзі[правіць | правіць зыходнік]

Ураджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Г. П. Блізнюк.
А. В. Ціханаў.

Жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Партнёрскія гарады і акруга[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Cite error: Invalid <ref> tag; no text was provided for refs named P
  2. Гомельская область. Общегеографический атлас. Мн., 2005, с. 1. ISBN 985-6625-22-Х. (руск.) 
  3. У ваколіцы (вёсцы), маёнтку і чыгуначнай станцыі разам.
  4. ХОМІЧ А. М., РАБЯНОК П. П. Светлагорск у рыштаваннях // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 2. Мн., 2003, с. 541 — 555. ISBN 985-01-0255-1.
  5. Численность наличного населения городов и других поселений, районов, районных центров и крупных сельских населённых мест на 15 января 1959 года по республикам, краям и областям. Белорусская ССР. (руск.) 
  6. Светлогорск // Краткая географическая энциклопедия. Т. 3. М., 1962. (руск.) 
  7. 7,0 7,1 7,2 Светлагорск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14. Мн., 2002, с. 253. ISBN 985-11-0238-5.
  8. Светлогорск // Большая Советская энциклопедия. (руск.) 
  9. Светлогорск // Советский энциклопедический словарь. Мн., 1985, с. 1173. (руск.) 
  10. Светлогорск // Большой энциклопедический словарь. (руск.) 
  11. Светлагорск // Памяць: Светлагорск і Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 1. Мн., 2000, с. 19.
  12. Светлагорск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. Мн., 2001, с. 257.
  13. РАССАДИН С. Е. О некоторых находках 2008 г. на Шатилинском Острове // Исследования по истории Восточной Европы: научный сборник. Вып. 1. Мн., 2008, с. 234—236. (руск.) 
  14. МАСЛЮКОЎ Т. В. З гісторыі Шацілавічаў // Гомельшчына: старонкі мінулага. II выпуск. Гомель, 1996, с. 22 — 26.
  15. бел.: шаць — добрае, прыгожае месца, у слоўніку рус. мовы Ул. Даля — «гара сярэдняй велічыні».
  16. Diecezja Wilenska, 1744 // Suwalskie Towarzystwo Genealogiczne im. prof. J. Wisniewskiego. (польск.) 
  17. КАМІНСКІ М. І., ПЯТРОСАВА А. Ю. Светлагорск // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. Мн., 1985, с. 334.
  18. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 снежня 1956 г. «Аб пераўтварэнні вёскі Шацілкі Парыцкага раёна Гомельскай вобласці ў гарадскі пасёлак».
  19. Цяперашняя назва — ад «святло» і «горад».
  20. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 29 ліпеня 1961 г. «Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Шацілкі ў горад раённага падпарадкавання і перайменаванні Парыцкага раёна Гомельскай вобласці».
  21. У Беларусі для абанентаў ByFly сайт даступны па гасцявым падключэнні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 1. Мн., 2000. ISBN 985-01-0254-3.
  • Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 2. Мн., 2003. ISBN 985-01-0255-1.
  • РАССАДЗІН С. Я., МІХАЛЬЧАНКА А. М. Гербы і сцягі гарадоў і раёнаў Беларусі. Мн., 2005. ISBN 985-01-0530-5.
  • Светлагорск // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. Мн., 2001, с. 257. ISBN 985-11-0214-8.
  • СЦЕПУК У., САВАСЦЕНКА Я. Светлагорск. Мн., 1966.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]