Горад Себеж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Себеж
руск.: Себеж
Герб
Герб
Russia-Sebezh-Church of Holy Trinity-2.jpg
Былы касцёл Найсв. Тройцы і Св. Антонія, цяпер Царква Святой Троіцы ў Себежы

Каардынаты: 56°17′00″ пн. ш. 28°29′00″ у. д. / 56.283333° пн. ш. 28.483333° у. д. (G) (O) (Я)56°17′00″ пн. ш. 28°29′00″ у. д. / 56.283333° пн. ш. 28.483333° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Рэгіён
Горад з
Насельніцтва (2010)
6143[1] чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
81140
Аўтамабільны код
60
Афіцыйны сайт

Себеж (Расія)
Себеж
Себеж

Себеж (Пскоўская вобласць)
Себеж
Себеж

Себеж (руск.: Себеж), горад (з 1772 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Себежскага раёна Пскоўскай вобласці. Насельніцтва 6,7 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1414 годзе.

Горад размешчаны ў 180 км ад Пскова, у 600 км ад Масквы, у 450 км ад Санкт-Пецярбурга на беразе Себежскага возёра і возёра Арано.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Себеж датуецца 1414, калі яго здабыў вялікі князь Вітаўт, ідучы ў паход на Пскоў. Згодна з трактатам паміж вялікім князем Казімірам і маскоўскім гаспадаром Васілём Васілевічам Вялікае Княства Літоўскае страціла свой уплыў на Ноўгарад Вялікі і Пскоў, але захавала за сабою Себеж. У 1535 маскоўскія войскі на чале з Васілём Шуйскім захапілі ваколіцы горада, На загад ваяводы на беразе Себежскага возера збудавалі замак, які атрымаў назву Новы Себеж, або Іван-горад. У 1536 само горада трапіла пад уладу Масквы.

План разбудовы Себежа, 1785

Згодна з Дэвулінскім перамір'ем (1618) Себеж вярнуўся да Вялікага Княства Літоўскага. Станам на 1619, паводле інвентару, тут было 9 вуліц, 6 цэркваў і манастыр[2]. 22 сакавіка 1623 кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў гораду Магдэбургскае права і герб: «у блакітным полі постаць Самсона, які дужаецца з ільвом»[3]. З пачаткам Трынаццацігадовай вайны ў 1654 маскоўскія войскі зноў захапілі Себеж, але ў 1661 мясцовыя жыхары перадалі горада войску Вялікага Княства Літоўскага. Згодна з дамоваю 1676 года Себеж вярнуўся ў склад Рэчы Паспалітай[2]. У кан. ХVII ст. тут было 300 будынкаў[2].

У Вялікую Паўночную вайну (17001721) двойчы ў 1705 і 1707 Себеж займалі расійскія войскі Пятра I. Станам на 1755 у месце было 150 будынкаў.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Себеж разам з большай часткай Полацкага ваяводства апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам павету Полацкага намесніцтва, з 1796 Беларускай, з 1802 Віцебскай губерні. У пач. ХІХ ст. тут існавала 5 скарбавых будынкаў (зь якіх 1 мураваны), прыватных — 202 (3 мураваныя), магазінаў — 2, столькі ж цэркваў і касцёл. У траўні 1885 у месце здарыўся страшэнны пажар, які знішчыў каля 600 будынкаў.

25 сакавіка 1918 Себеж абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павету («падраёну») Віцебскага раёна[4]. Аднак 16 студзеня маскоўскія бальшавікі адабралі Себеж разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, з 1924 у Пскоўскай губерні (з 1957 у Пскоўскай вобласці). У 1926 беларускія бальшавікі прасілі вярнуць Себеж у склад БССР, аднак Масква не задаволіла гэтую просьбу[5]. У Другую сусветную вайну з 9 ліпеня 1941 да 17 ліпеня 1944 горада знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рэльеф узгорысты. Непадалёк ад Себежа маецца значная гара «Уздыхалінка»[6].

Клімат пераходны ад умерана марскога да ўмерана кантынентальнага, з мяккай зімой і цёплым летам. Ападкаў найбольш выпадае ўлетку і рана ўвосень. Сярэдняя хуткасць ветру — 3,9 м/с, вільготнасць паветра — 78%.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XVIII стагоддзе: 1780 — 418 чал., з якіх 361 хрысціян і 57 іўдзеяў[7]; 1799 — 1711 чал.[3]
  • XIX стагоддзе: 1801 — 2064 чал.[3]; 1867 — 2909 чал., з іх 205 каталікоў, 19 пратэстантаў і 1189 іўдзеяў[7]; 1886 — 4051 чал., з іх 1214 праваслаўных, 393 каталікі, 7 стараабрадцаў, 1 пратэстант і 2436 іўдзеяў[7]; 1894 — 4344 чал. (2089 муж. і 2255 жан.), з іх праваслаўныя складалі каля 25%, каталікі 11%, юдэі 61%, іншай веры да 3%; мяшчане складалі 86% ад усяго насельніцтва[8]
  • XX стагоддзе: 1926 — 5,5 тыс. чал.; 1959 — 6994 чал.[9]; 1979 — 10,5 тыс. чал.; 1993 — 9,2 тыс. чал.[10]
  • XXI стагоддзе: 2002 — 7198 чал.[11]; 2009 — 6263 чал.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, прадпрыемствы лясной, лёгкай і харчовай прамысловасці.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Званіца зруйнаванага сабора Раства Хрыстова

У месце дзейнічае Себежскі краязнаўчы музей.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Гістарычная забудова (XIX — пач. ХХ стст.; фрагменты)
  • Замчышча (1535)
  • Званіца (XIX ст.)
  • Касцёл Найсвяцейшай Тройцы і Святога Антонія (1625; цяпер царква Св. Тройцы МП)
  • Могілкі старыя каталіцкія

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Сабор Раства Хрыстова
  • Сінагога
  • Царква (грэка-каталіцкая)
  • Царква Успення Прасв. Багародзіцы

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Численность населения районов Псковской области на 1 января 2010 г. Псковстат
  2. 2,0 2,1 2,2 Васіль Варонін. Себеж // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 561.
  3. 3,0 3,1 3,2 Себеж // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  4. У якіх межах былі абвешчаныя Беларуская Народная Рэспубліка і БССР? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.
  5. Беларускія тэрыторыі ў 20-м стагоддзі: вернутае // «Радыё Свабода», 8 сакавіка 2007.
  6. Шаблон:Крыніцы/Геаграфія Беларусі (Вільня, 1922) С. 291.
  7. 7,0 7,1 7,2 Siebież // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 484
  8. Себеж // Горад Себеж // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
  9. Всесоюзная перепись населения СССР 1959 года
  10. Себеж // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  11. Всероссийская перепись населения 2002 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]