Горад Сегед
| Горад
Сегед
Szeged
|
||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||
Сегед (венг. Szeged) — горад на поўдні Венгрыі. Адміністрацыйны цэнтр медзье Чанград. Насельніцтва — 162 889 чалавек (2005), Сегед — чацвёрты па велічыні горад Венгрыі. Размешчаны на абодвух берагах ракі Цісы на поўдзень ад месца ўпадзеьня ў яе ракі Мараш (Мурэш).
Змест |
Назва [правіць]
Існуе некалькі версій паходжання сучаснай назвы горада. Па адной з версій назва паходзіць ад састарэлага венгерскага слова szeg, якое азначае «кут», г.зн. знаходзіцца ў месцы павароту рэчышча ракі Ціса. Па іншай версіі, назва паходзіць ад слова sziget, што азначае «востраў» па-венгерску. Некаторыя даследчыкі адзначаюць, што слова szeg азначае «цёмна-русы» (sötétszőkés) — адсылка на колер вады, у месцы, дзе злучаюцца рэкі Ціса і Мараш[1].
Гісторыя [правіць]
У рымскія часы паселішча пры ўпадзенні ракі Мараш у Цісу было перавалачнай кропкай для гандляроў соллю і золатам. Паступова яно ператварылася ў гандлёвы цэнтр, а ў XI–XV стст. горад з'яўляўся ўмацаваным пунктам Венгрыі. Пасля татара-мангольскага нашэсця (1241) кароль Бела IV загадаў пабудаваць тут крэпасць і надаў Сегеду правы вольнага горада. У XVI ст. у Сегедзе налічвалася 7000 жыхароў: ён быў гэтак жа вялікі, як і сама сталіца Буда. У 1542–1685 гг. пад уладай турак. Заваяваўшы Сегед (1543), яны далі яму статут адмысловага горада пад заступніцтвам султана.
Неўзабаве пасля вызвалення ад турак, што суправаджалася вялікімі стратамі, Сегед зноў здабыў ранейшы дабрабыт. Аднак у 1710 г. стаў адным з апорных пунктаў паўстання Ракацы, і яго разбурылі габсбургскія войскі. Праз меней чым два дзесяцігоддзі (1728) Сегед набыў скандальную вядомасць месца масавага спалення ведзьмаў. Адзін паўвостраў на Цісе так і завецца: «Вядзьмарскі востраў», бо там здзяйсняліся экзекуцыі імем каталіцкай царквы.
Разбуральная паводка 1879 г. [правіць]
У 1879 г. паводка разбурылабольш 5000 дамоў, пакінула без прытулку каля 90% з 70 тыс. жыхароў. Задуманае аднаўленне па ўзору вялікіх гарадоў атрымалася толькі дзякуючы дапамозе з-за мяжы. Менавіта таму асобныя ўчасткі Вялікага бульварнага кальца названы ў гонар еўрапейскіх сталіц, якія дапамагалі ў аднаўленні Сегеду: Венскі, Лонданскі, Маскоўскі, Парыжскі, Брусельскі, Рымскі праспекты.
Геаграфія і транспарт [правіць]
Горад размешчаны ў 160 км на паўднёвагы ўсход ад Будапешта, у 10 км на поўдзень ад горада праходзіць мяжа з Сербіяй, а ў 20 км на паўднёвы ўсход — з Румыніяй.
Праз Сегед праходзіць аўтамагістраль Будапешт — Кечкемет — Сегед — Нові-Сад — Бялград (Е75). Іншыя аўтадарогі вядуць у Бекешчабу і румынскі горад Арад (Е68). Чыгуначныя лініі вядуць на Кечкемет і Будапешт, а таксама ў Румынію і Сербію. Час руху на цягніку да Будапешта — 2 гадзіны 40 хвілін.
Гарадскі транспарт прадстаўлены 42 аўтобуснымі маршрутамі, трыма трамвайнымі і чатырма тралейбуснымі.
Побач з горадам з'яўляецца невялікі аэрапорт, здольны прымаць малыя самалёты.
Клімат [правіць]
| Клімат Сегеда | |||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
| Сярэдні максімум, °C | 1,7 | 5,1 | 11,2 | 17,1 | 22,3 | 25,3 | 27,4 | 27,0 | 23,4 | 17,6 | 9,5 | 3,8 | 16,0 |
| Сярэдняя тэмпература, °C | −1,8 | 0,9 | 5,6 | 11,1 | 16,2 | 19,2 | 20,8 | 20,2 | 16,5 | 11,0 | 5,1 | 0,6 | 10,5 |
| Сярэдні мінімум, °C | −4,8 | −2,5 | 0,9 | 5,5 | 10,3 | 13,4 | 14,4 | 13,9 | 10,4 | 5,6 | 1,7 | −2,1 | 5,6 |
| Норма ападкаў, мм | 29 | 25 | 29 | 41 | 51 | 72 | 50 | 57 | 34 | 26 | 41 | 40 | 495 |
| Крыніца: World Climate | |||||||||||||
Славутасці [правіць]
- Кафедральны сабор горада. Вядомы таксама як Ватыўная царква ці Храм Зароку (votive — зарок). Пабудаваны на цэнтральнай плошчы горада ў 1930 годзе з чырвонай цэглы ў эклектычным стылі. Умяшчальнасць каля 5 тыс. чалавек. Інтэр'ер выкананы ў раскошнай манеры, у храме змантачаны адзін з самых вялікіх у краіне арганаў.
- Біскупскі палац.
- Вежа Св. Дэметры. Размешчана побач з саборам. Першапачаткова ўяўляла сабой званіцу старадаўняй царквы (XIII ст.), разбуранай паводкай. У канцы XIX ст. перабудаваная і ўмацаваная.
- Сербская праваслаўная царква. Пабудавана сербскай абшчынай горада ў 1778 годзе. Пасля паводкі адноўлена. Галоўная выбітнасць царквы — разьбяны драўляны іканастас у стылі ракако.
- Францысканская царква. Знаходзіцца ў квартале Альшавараш. Пабудавана ў XV ст. пры францысканскім кляштары ў гатычным стылі. Адзін з нешматлікіх будынкаў горада, якія перажылі паводку.
- Будынак ратушы. Стаіць на плошчы Іштвана Сечані. Пабудаваны ў 1883 годзе ў стылі мадэрн. Перад уваходам — два фантаны, якія сімвалізуюць стваральную і разбуральную моц Цісы.
- Будынак Нацыянальнага тэатра. Размешчаны непадалёк ад плошчы Сечані. Пабудаваны ў 1883 годзе.
- Універсітэт.
- Сінагога. Пабудавана ў стылі арт-нуво ў 1903 годзе. Падобна Эдзену Лехнеру ў Будапешце, дойлід Ліпот Баўмхорн ужыў тут элементы розных стылявых накірункаў. У першую чаргу гэта маўрытанскія матывы, але да іх дададзены запазычанні з раманскага стылю, готыкі і барока. Яшчэ больш па-майстэрску выкананым паўстае інтэр'ер сінагогі, разлічанай на 1340 вернікаў. Велізарны, багата дэкарыраваны шкляны купал малюе небасхіл.
- Палац Рэёк.(Palais Reök) Гэта шэдэўр у стылі мадэрн быў пабудаваны ў 1907 г. сегедскім дойлідам Эдзе Мадзьярам па замове інжынера Івана Рэёка. Будынак відавочна нагадвае творы Антоніа Гаўдзі: велізарны дом-торт, паліты каляровай глазурай.
Насельніцтва [правіць]
Адукацыя [правіць]
У Сегедзе 62 дзіцячыя садкі, 32 пачатковыя школы, 18 сярэдніх школ і ўніверсітэт, заснаваны шляхам аб'яднання ранейшых устаноў вышэйшай адукацыі. Дзве самыя выбітныя школы (Ságvári Endre Gyakorló Gimnázium і Radnóti Miklós Kísérleti Gimnázium) знаходзяцца ў шэрагу пятнаццаці лепшых школ Венгрыі. Сегед з'яўляецца цэнтрам вышэйшай адукацыі ў паўднёвай Венгрыі. У горадзе навучаюцца тысячы студэнтаў, большая частка якіх з'яўляецца замежнікамі. Цэнтр біялагічных даследаванняў Венгерскай акадэміі навук, які быў пабудаваны пры матэрыяльнай падтрымцы ЮНЕСКА, з'яўляецца значнай крыніцай перспектыўных даследаванняў. ВУчоныя з гэтай лабараторыі былі першымі, хто вынайшаў штучны наследаваны матэрыял у 2000 годзе. Будынак цэнтру служыў месцам для правядзення шматлікіх навуковых канферэнцый і пагэтуль працягвае даваць значны ўклад у сусветную навуку. Сегедскі ўніверсітэт быў абраны лепшым універсітэтам краіны на галасаванні Academic Ranking of World Universities - 2005 і адным з лепшых 100 ўніверсітэтаў Еўропы.
Цікавыя факты [правіць]
- у 1937 г. венгерскі біяхімік Альберт Сент-Дзьёрдзы (1893—1986) атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне за даследаванне працэсаў біялагічнага акіслення і вылучэння ў крышталічным выглядзе вітаміну С. Цікава, што крышталічны вітамін С вучоны атрымаў ва ўніверсітэцкай лабараторыі Сегеда з чырвонага перцу, які здаўна і ў велізарнай колькасці вырошчваецца непадалёк ад горада.
- Сегед славіцца сваёй каўбасой — Pick-szalámi. Менавіта тут 200 гадоў таму мясцовыя кулінары прыдумалі адмысловую вэнджаную каўбасу з дадаткам папрыкі і чорнага перцу. Каб пахваліцца майстэрствам, лепшыя кулінары горада кожную восень удзельнічаюць у так званым «каўбасным» фестывалі.
Гарады-пабрацімы [правіць]
Дармштат (Германія)
Ніца (Францыя)
Адэса (Украіна)
Рахаў (Украіна)
Кембрыдж (Вялікабрытанія)
Парма (Італія)
Таледа (ЗША)
Лодзь (Польшча)
Пула (Харватыя)
Субоціца (Сербія)
Вэйнань (Кітай)
Турку (Фінляндыя)
Льеж (Бельгія)
Котар (Чарнагорыя)
Ратэрдам (Нідэрланды)
Тыргу-Мурэш (Румынія)
Тымішаара (Румынія)
Ларнака (Кіпр)
Іерусалім (Ізраіль)
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).