Горад Сеговія
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Муніцыпалітэт
|
||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||
Сеговія (ісп.: Segovia) — горад у Іспаніі з насельніцтвам каля 55 тысяч жыхароў. З'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнай правінцыі Сеговія ў Кастыліі і Леоне. Сеговія знаходзіцца у 90 км на паўночны захад ад Мадрыда на скалістай ўзвышша паміж рэкамі Эрэсма і Кламорэс. Нараўне з Таледа і Авілай гэта адзін з трох гарадоў-музеяў, размешчаных паблізу іспанскай сталіцы. З 1985 года Сеговія ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гісторыя [правіць]
Горад быў заснаваны ў 80 да н. э. рымлянамі. У перыяд з 714 па 1085 гг. знаходзіўся ва ўладанні маўраў, перш чым быў узяты Альфонсам VI Кастыльскім, які зрабіў яе на наступныя два стагоддзі каралеўскай рэзідэнцыяй. У 1474 годзе тут была абвешчана каралевай Ізабела I.
Славутасці [правіць]
- познегатычны сабор, закладзены ў 1525 годзе па загаду Карла V;
- знакаміты рымскі акведук даўжынёй у 728 м і вышынёй у 28 м, які ўзвышаецца над горадам і яго наваколлямі;
- Алькасар у Сеговіі — адна з самых грандыёзных рэзідэнцый іспанскіх кіраўнікоў.
- Царква Ла Вера Крус была адной з рэзідэнцый ордэна тампліераў з 1208 года да яго ліквідацыі.
- манастыр Санта-Крус ла Рэал
- манастыр Эль-Параль
- Музей Сеговіі
- Музей Сучаснага Мастацтва Эстэбана Вісентэ
- Музей Салаага
- Дом Музей Антоніа Мачада
Гарады пабрацімы
| Сабор Сеговіі | Від на Сеговію з мясцовага алькасара | Алькасар у Сеговіі |
Спасылкі [правіць]
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 311 рус. • англ. • фр. |