Горад Сенгілей
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Горад
|
||||||||||||||||||||||
|
|
Сенгілей (руск.: Сенгилей), горад (з 1943 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Сенгілееўскага раёна Ульянаўскай вобласці. Насельніцтва 8,1 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1666 годзе.
Размешчаны ў Сярэднім Паволжы, на схілах Прыволжскага ўзвышша, на правым беразе ракі Волгі (Куйбышаўскае вадасховішча), у 72 км на поўдзень ад Ульянаўска.
Заводы: цэментавы, агароднінакансервавы. Мэблевы камбінат, філіял Ульянаўскага радыёлампавага завода. Аб'яднанне «Энэргасервис» (вытворчасць пагрузчыкаў да трактароў, труб малога дыяметра і інш.). Млынавы камбінат, масларобны завод.
Зноскі
- ↑ Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
| Гарады Ульянаўскай вобласці | ||
|---|---|---|
| Адміністрацыйны цэнтр | Ульянаўск | |
| Іншыя гарады | Барыш | Дзімітраўград | Інза | Наваўльянаўск | Сенгілей | |