Горад Сен-Ло
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Горад
Сен-Ло
Saint-Lô
|
||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||
Сен-Ло (Saint-Lô) — адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Манш, рэгіён Ніжняя Нармандыя, Францыя. Размешчаны на ўзвышэнні ў даліне ракі Вір.
У антычнасці быў вядомы як Briovera, затым пераназваны ў памяць пра кананізаванага біскупа з Кутанса. У Сярэднявеччы ўмацаваны ад набегаў, славіўся сваімі ткачамі.
Старая забудова цалкам знішчана войскамі ЗША падчас аперацыі «Аверлорд» (чэрвень-ліпень 1944). Некалькі старадаўніх будынкаў (уключаючы познегатычны сабор) былі пасля вайны ўзведзены нанова.
| Гэта пачатак артыкула пра Францыю. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |