Горад Сетубал

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Муніцыпалітэт
Сетубал
парт.: Setúbal
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Setubal I.jpg
Від на Сетубал і раку Саду

Каардынаты: 38°31′00″ пн. ш. 8°52′00″ з. д. / 38.516667° пн. ш. 8.866667° з. д. (G) (O) (Я)38°31′00″ пн. ш. 8°52′00″ з. д. / 38.516667° пн. ш. 8.866667° з. д. (G) (O) (Я)

Краіна Партугалія
Гістарычная вобласць Эштрэмадура
Акруга Сетубал
Муніцыпалітэт Сетубал
Унутранае дзяленне 8 раёнаў
Мэр Марыя даш Дорыш Мейра
Плошча 170,57 км²
Насельніцтва (2006) 122 554 чалавек
Шчыльнасць 699 чал./км²
Агламерацыя Вялікі Лісабон чалавек
Этнахаронім Setubalense, Sadino;

Tubalense (паэт.)

Часавы пояс UTC0, улетку UTC+1
Тэлефонны код +351 65
Паштовы індэкс 2900 і 2910
Афіцыйны сайт http://www.mun-setubal.pt/
(парт.) 

Сетубал (Партугалія)
Сетубал
Сетубал

Сетубал (парт.: Setúbal; [sɨˈtubaɫ]) — горад і марскі порт у Партугаліі, цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта і акругі Сетубал. Колькасць насельніцтва - 89,3 тыс. жыхароў (горад), 120,1 тыс. жыхароў (муніцыпалітэт). Горад і муніцыпалітэт уваходзяць у Лісабонскі рэгіён, у субрэгіёне Паўвостраў Сетубал, у агламерацыю Вялікі Лісабон. У гэтым горадзе нарадзіўся Жазэ Маўрынью.


Змест

Історія [правіць]

Статуя паэта Бакажэ

Вядома, што Сетубал быў заснаваны фінікійцамі прыкладна ў 10 стагоддзі да н.э. і прысвечаны богу ўрадлівасці Ваалу (парт.: Baal). Быў важным марскім портам дзякуючы пастаўках солі, салёнай рыбы і харчовых прадуктаў. У сакавіку 1249 года горад быў перададзены Ордэну Сант'яга. Падчас землетрасення ў 1755 годзе горад панёс значныя страты — гістарычны цэнтр быў часткова разбураны. Статус горада атрымаў у 1860 годзе ў часы караля Дона Педру IV. З 1922 года становіцца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнай акругі, а з 1975 года — цэнтрам епіскапата.

Цікавым фактам для Сетубала з'яўляецца тое, што пасля Рэвалюцыі гваздзікоў 1974 года тут заўсёды перамагае Камуністычная партыя Партугаліі (цяперашнім прэзідэнтам муніцыпальнай палаты Сетубал з'яўляецца камуністка Maria das Dores Meira).

Менавіта Сетубал з'яўляецца радзімай вядомага партугальскага трэнера Жазэ Маўрынью. З горадам таксама звязана жыццё вядомага партугальскага паэта Мануэла Бакажэ.


Насельніцтва [правіць]

Насельніцтва муніцыпалітэта Сетубал (1801—2004)
1801 1849 1900 1930 1960 1981 1991 2001 2004
15442 15060 35990 50456 56344 98366 103634 113934 120117

Фотагалерэя [правіць]

Літаратура [правіць]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі [правіць]


Шаблон:Муніцыпалітэты акругі Сетубал