Горад Сетыф

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Сетыф
араб.: سطيف
Снегапад у цэнтры Сетыфа (люты 2006)
Setif fouara.jpg

Каардынаты: 36°11′00″ пн. ш. 5°24′00″ у. д. / 36.183333° пн. ш. 5.4° у. д. (G) (O) (Я)36°11′00″ пн. ш. 5°24′00″ у. д. / 36.183333° пн. ш. 5.4° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Правінцыя
Акруга
Вышыня цэнтра
1096 м
Насельніцтва (1998)
239 195 чалавек
Часавы пояс

Сетыф (Алжыр)
Сетыф
Сетыф

Се́тыф, Сатыф (араб. سطيف, фр. Sétif) — горад на паўночным усходзе Алжыра ў правінцыі Сетыф, размешчаны на вышыні парадку 1096 м над узроўнем мора. Забудова горада тыпова каланіяльная, аднак паблізу захаваліся старажытнарымскі некропаль і руіны буйной візантыйскай крэпасці. Тут базуецца футбольны клуб ЕС Сетыф. Насельніцтва 200 тысяч жыхароў (2001).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад нумідыйскага паходжання быў вядомы рымлянам як Sitifis. У 97 г. імператар Нерва пасяліў тут сваіх ветэранаў. Дзвесце гадоў праз з Маўрэтаніі была адміністрацыйна выдзелена Сітыфенская вобласць. Пасля арабскага нашэсця горад страціў былое значэнне. З 1838 г. — месцазнаходжанне французскага гарнізона і цэнтр буйнога сельскагаспадарчага рэгіёна.

Трагедыя[правіць | правіць зыходнік]

Сутыкненні мясцовых жыхароў з еўрапейцамі ў 1945 г. панеслі парадку 100 жыццяў. У адказ французы правялі карную аперацыю, вядомую як Сетыфская разня. Яе ахвярамі, як мяркуюць, сталі ад 6 да 8 тысяч мясцовых жыхароў. Алжырскі прэзідэнт Абдэль Азіз Бутэфліка назваў Сетыфскую аперацыю 1945 года пачаткам генацыду алжырскага народа.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Крыніца[правіць | правіць зыходнік]