Горад Скідзель
| Горад
Скідзель
|
|||||||||||||||
Скідзель — горад раённага падпарадкавання ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, на р. Скідзелька. У 30 км да паўднёвага ўсходу ад Гродна; чыгуначная станцыя на лініі Гродна-Масты, на аўтадарозе Гродна—Ліда. Насельніцтва 10,7 тыс. чал. (2006).
|
Гісторыя [правіць]
У 16 ст. вялікакняскі двор у Гарадзенскім павеце ВКЛ. З 1588 — каралеўскі двор Гарадзенскага стараства Троцкага ваяводства. Паводле прывілея 1644 караля Уладзіслава Вазы ў Скідзелі праводзіліся 2 кірмаша на год, таргі 2 разы на тыдзень. З 1795 у складзе Расійскай імперыі. У 1885 цэнтр воласці Гродзенскага павета. З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Гродзенскага павета. З 1939 у БССР, з 1940 гарадскі пасёлак, цэнтр раёна. У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты стварылі ў Скідзелі лагер смерці, дзе знішчылі 2330 чалавек. З 1962 у Гродзенскім раёне. З 1974 горад.
Эканоміка [правіць]
Прадпрыемствы харчовай (ААТ «Скідзльскі цукровы камбінат», «Гроднахлебапрадукт» і інш.) і будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Племптушкарэпрадуктар "Юбілейны". Гасцініца.
Культура [правіць]
Музей беларускага паэта М. Васілька. Касцёл (1990-я), царква (2005).
Выдатныя мясціны [правіць]
- Свята-Міхайлаўская царква (1851)
- касцёл Ушэсця Маці Божай (1870-я)
- Скідзельскі парк