З пляцоўкі Вікіпедыя.
Славянск-на-Кубані (руск.: Славянск-на-Кубани), горад (з 1958 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Славянскага раёна Краснадарскага края. Насельніцтва 64,4 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1806 годзе.
Горад размешчаны на беразе рукава Пратока ў дэльце Кубані ў 80 км ад Краснадара. Чыгуначная станцыя Пратока на лініі Цімашэўская — Крымская. Рачная прыстань. Бальнеагразевы курорт, прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці, вытворчасць будматэрыялаў.
Зноскі
- ↑ Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)