Горад Смалявічы
| Горад
Cмалявічы
|
Смаляві́чы — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Смалявіцкага раёна. У 35 км да ўсходу ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Орша. Аўтадарогі злучаюць горад з Чэрвенем, Лагойскам, Смілавічамі. Насельніцтва 14,2 тыс. чал. (2006).
Змест |
[правіць] Гісторыя
Упершыню згадваюцца каля 1448 як валоданне Доргіевіча. З 1508 мястэчка ў Менскім ваяводстве ВКЛ, валоданне князёў Астрожскіх, затым Радзівілаў, Вітгенштэйнаў, Гагенлоэ. Мястэчка моцна пацярпела падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) і Паўночнай вайны (1700—1721). З 1793 у складзе Расійскай імперыі, з 1795 цэнтр воласці Барысаўскага павета.
У канцы 18 — пачатку 19 ст. Дзейнічалі 2 фабрыкі (Смалявіцкія лесапільныя прадпрыемствы): лесапільная і дрэваапрацоўчая (1894—1914 гг.), лесапільная і мукамольная (1890—1910 гг.) і мануфактура (1895—1902 гг.). Выраблялі дошкі, шавецкія шпількі, муку і крупы. Мелі паравыя машыны і паравыя катлы. Працавалі ў 1899—1900 гг. ад 40 (на мануфактуры) да 68 чал. (на фабрыках).
У 1909—1915 дзейнічаў шклозавод «Вікторыя». Выпускаў ліставое шкло, бутэлькі. У 1910 г. працавала 160, у 1913 г. — 95 рабочых.
У пачатку 19 ст. тут быў палац, які згарэў у 1819. У 1871 каля Смалявічаў пабудаваная чыгуначная станцыя Вітгенштэйнаўская. У 1863 земскае народнае вучылішча, паштова-тэлеграфнае аддзяленне, бровар, рамесныя майстэрні па вытворчасці вопраткі і абутку, кузні. З 1924 цэнтр раёна, з 1938 гарадскі пасёлак. У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты знішчылі тут 2 тыс. жыхароў, у створаным гета расстралялі каля 3 тыс. чалавек. З 1968 горад, у 1998 атрымалі герб.
[правіць] Эканоміка
Прадпрыемствы машынабудавання, будаўнічых матэрыялаў, харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініцы «Вясна» і «Прыазёрная».
[правіць] Выдатныя мясціны
- Свята-Мікалаеўская царква
[правіць] Вядомыя асобы
- Г. А. Ціхаў (1875—1960), астраном, член-карэспандэнт АН СССР, ганаровы акадэмік АН Беларусі
- Гаўрыіл Андрыянавіч Ціхаў[1]
- Пятро Краўчанка
- У. П. Алейнік (1959-) — скакун у ваду, прызёр Алімпійскіх гульняў
Зноскі
[правіць] Літаратура
- Смолевичи // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;