Горад Сольнак
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Горад
Сольнак
Szolnok
|
||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||
Сольнак (венг. Szolnok) — горад у цэнтральнай частцы Венгрыі, адміністрацыйны цэнтр медзье Яс-Надзькун-Сольнак.
Змест |
Назва[правіць]
Сольнак быў названы праз першага ўладальніка ўмацаванага замка — Саўнік (Szaunik) ці Заўнок (Zounok). Першыя згадкі пра горад Заўнок адносяцца да 1075 года. У наступных стагоддзях ён вызначаецца як Zounok, Saunic, Zounuc і Zawnuch.
У большасці моў венгерскае імя горада не змяняецца (напрыклад фр.: Szolnok, ісп.: Szolnok). Але ў некаторых яно мае асабістае гучанне (напрыклад ням.: Sollnock or Zolnock, рум.: Solnoca, руск.: Сольнок), гэтыя змяненні адбыліся праз гістарычныя ўзаемаадносіны з горадам.
Насельніцтва[правіць]
Этнічныя групы (па складзе на 2001 год):
Славутасці[правіць]
- Музей венгерскай авіяцыі
- Музей Янаша Дам'яніча
- Тэрмальныя бані
- Сольнакская галерэя ў памяшканні сінагогі
- Каталіцкі касцёл
- Кальвінская царква
Знакамітыя людзі[правіць]
Нарадзіліся ў Сольнаку[правіць]
- Арпад Рачка (1930) славацкі скульптар
- Золтан Жэнэ (1943) кампазітар
- Жабо Габар — архітэктар
- Юдыт Нора Пінтэр філосаф
- Гізела Тары (1884—1960) алімпійская фехтавальшчыца
Жылі ў Сольнаку[правіць]
- Габар Сега матэматык
- Берталан Фа́ркаш (1949—) касманаўт
- Марцін Нэдзіш (1810—1895) харвацкі паэт
- Віктар Орбан (1963—) прэм’ер-міністр
- Мацьяш Доша (1987—) акцёр
Гарады-пабрацімы[правіць]
Форлі (Італія)
Іствуд (Вялікабрытанія)
Рыіхімякі (Фінляндыя)
Портсмут (ЗША)
Бельска-Бяла (Польшча)
Баючы-Марэ (Румынія)
Ройтлінген (Германія)
Шохам (Ізраіль)
Літаратура[правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).