Горад Сочы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Горад
Сочы
руск.: Сочи
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
View on Sotsji from black sea.jpg

Каардынаты Каардынаты: 43°35′07″ пн. ш. 39°43′13″ у. д. / 43.585278° пн. ш. 39.720278° у. д. (G) (O) (Я)43°35′07″ пн. ш. 39°43′13″ у. д. / 43.585278° пн. ш. 39.720278° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Расія
Рэгіён Краснадарскі край
Плошча 3502 км²
Насельніцтва (2010) 341 902 чалавек
Шчыльнасць 1337,1 чал./км²
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код 8622
Паштовыя індэксы 354000-354999
Аўтамабільны код 23, 93, 193
Афіцыйны сайт http://www.sochiadm.ru/

Сочы (Расія)
Сочы
Сочы

Сочы (Краснадарскі край)
Сочы
Сочы

СОЧЫ (руск.: Сочи), горад (з 1917 года) у Расіі, краявога падпарадкавання ў складзе Краснадарскага края. Насельніцтва 402,0 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1838 годзе.

Знаходзіцца на ўзбярэжжы Чорнага мора, распасціраецца ад ракі Шэпсі да дзяржаўнай мяжы з Абхазіяй па рацэ Псоу і займае агульную плошчу 3 502 км². Сочы — самы доўгі горад Еўропы. Працягласць тэрыторыі Сочы — 146 км (уздоўж федэральнай аўтадарогі ДжубгаСухум) (рэальная жа даўжыня Сочы раўна 105 км). Тэрыторыя горада ў цэлым размешчаная блізка ўздоўж узбярэжжа, часам адыходзіць ў горныя даліны аж да Галоўнага Каўказскага хрыбта на адлегласць ад 40 да 60 км. З агульнай плошчы горада толькі 250 км² знаходзіцца пад забудовай. Па плошчы тэрыторыі, падпарадкаванай гарадскому савету, Сочы ў 3,5 разы больш за Маскву.

Сочы, як і ўвесь участак расійскага чарнаморскага ўзбярэжжа паўднёвей Туапсэ, размешчаны ў зоне вільготных субтропікаў, што моцна адрознівае гэты рэгіён ад больш паўночнага ўчастку ўзбярэжжа ад Анапы да Туапсэ, дзе пануе тыповы паўсухі міжземнаморскі клімат. Клімат, падобны сочынскаму назіраецца ў суседняй Абхазіі, а таксама на паўднёвым усходзе ЗША (штаты Місісіпі, Луізіяна, Алабама, Джорджыя). Падобны тып клімату спрыяльны для культывацыі рознага роду субтрапічных і ўмераных культур. Паколькі Сочы размешчаны на паўночнай мяжы субтропікаў, зімой тут магчымыя замаразкі і снегапады. У лютым 2008 года за 12 гадзін выпаў 41 мм ападкаў і снежнае покрыва дасягнула вышыні 40 см. Сярэднегадавая тэмпература — +14.2 °C, сярэднегадавая хуткасць ветра — 2,2 м/с, Сярэднегадавая адностная вільготнасць паветра — 74 %.

Мноства прадпрыемстаў харчовай прамысловасці, суднабудаўнічая верфь, рамонтна-механічны завод, завод жалезабетонных вырабаў і інш.

Сочы падзяляецца на 4 раёны — Адлерскі, Лазараўскі, Цэнтральны, Хосцінскі.


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах