Спішска-Нова-Вес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Спішска-Нова-Вес)
Горад
Спішска-Нова-Вес
Spišská Nová Ves
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1268
Першая згадка
1268
Плошча
66,67 км²
Вышыня цэнтра
430 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
38 727 чалавек (2004)
Шчыльнасць
588 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
053
Паштовы індэкс
052 01
Аўтамабільны код
SN
Афіцыйны сайт
mestosnv.sk (славацк.)
Спішска-Нова-Вес на карце Славакіі
Спішска-Нова-Вес (Славакія)
Спішска-Нова-Вес
Спішска-Нова-Вес (Славакія)
Спішска-Нова-Вес

Спішска-Нова-Вес (славацк.: Spišská Nová Ves, ням.: Zipser Neudorf, венг.: Igló) — горад ва ўсходняй Славакіі на рацэ Горнад каля падножжа Высокіх Татраў. Насельніцтва каля 39 тыс. чалавек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XII ст. на месцы Спішска-Нова-Вес з'яўляецца славянскае паселішча Іглаў. У XIII ст. непадалёк засноўваюць сваё паселішча нямецкія каланісты і называюць яго Найдорф, неўзабаве славянскі Іглаў і нямецкі Нойдорф злучаюцца ў адзін горад. Горад хутка развіваецца, тут здабываецца медзь і вядзецца гандаль — спішскі гарадскі кірмаш быў на той час найвялікшым у Славакіі.

У 1412 годзе ў шэрагу з астатнімі спішскімі гарадамі Спішска-Нова-Вес была аддана ў якасці задатка за каралеўскую пазыку Польшчы, дзе яна знаходзілася да 1772 года. У 1778 Спішска-Нова-Вес становіцца сталіцай «16 спішскіх гарадоў». У 1870 годзе тут пракладваецца чыгунка, а ў 1894 будуецца электрастанцыя.

Сёння Спішска Нова еэс — папулярны турыстычны маршрут.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапіса 2001 года горад налічваў 39 193 жыхароў: славакі (94,21%), цыгане (1,93%), чэхі (0,51%)[1]. Рэлігійны склад насельніцтва склаў: рымска-каталіцтва (69,81%), без рэлігійнай прыналежнасці (16,95%), лютэранства (3,17%), грэка-каталіцтва (3,05%)[1].

Зноскі

  1. а б Архіўная копія(недаступная спасылка). Statistical Office of the Slovak republic. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2007. Праверана 12 студзеня 2008.

У сеціве[правіць | правіць зыходнік]