Горад Спішска Нова Вес

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Спішска Нова Вес
Spišská Nová Ves
Герб
Герб
Spišská Nová Ves Street 01.JPG

Каардынаты: 48°57′00″ пн. ш. 20°34′00″ у. д. / 48.95° пн. ш. 20.566667° у. д. (G) (O) (Я)48°57′00″ пн. ш. 20°34′00″ у. д. / 48.95° пн. ш. 20.566667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Славакія
Плошча 66,67 км²
Вышыня цэнтра 430 м
Насельніцтва (2004) 38 727 чалавек
Шчыльнасць 588 чал./км²
Тэлефонны код 053
Паштовы індэкс 052 01
Афіцыйны сайт http://www.mestosnv.sk/
(славацк.) 

Спішска Нова Вес (Славакія)
Спішска Нова Вес
Спішска Нова Вес

Спішска Нова Вес (славацк.: Spišská Nová Ves, ням.: Zipser Neudorf, венг. Igló) — горад ва ўсходняй Славакіі на рацэ Горнад каля падножжа Высокіх Татраў. Насельніцтва каля 39 тыс. чалавек.

Змест

Гісторыя[правіць]

У XII ст. на месцы Спішска Нова Вес з'яўляецца славянскае паселішча Іглаў. У XIII ст. непадалёк засноўваюць сваё паселішча нямецкія каланісты і называюць яго Найдорф, неўзабаве славянскі Іглаў і нямецкі Нойдорф злучаюцца ў адзін горад. Горад хутка развіваецца, тут здабываецца медзь і вядзецца гандаль — спішскі гарадскі кірмаш быў на той час найвялікшым у Славакіі.

У 1412 годзе ў шэрагу з астатнімі спішскімі гарадамі Спішска Нова Вес была адданая ў якасці задатка за каралеўскую пазыку Польшчы, дзе яна знаходзілася да 1772 года. У 1778 Спішска Нова Вес становіцца сталіцай «16 спішскіх гарадоў». У 1870 годзе тут пракладваецца чыгунка, а ў 1894 будуецца электрастанцыя.

Сёння Спішска Нова еэс — папулярны турыстычны маршрут.

Дэмаграфія[правіць]

Паводле перапіса 2001 года горад налічваў 39 193 жыхароў: славакі (94,21%), цыгане (1,93%), чэхі (0,51%)[1]. Рэлігійны склад насельніцтва склаў: рыма-каталіцтва (69,81%), без рэлігійнай прыналежнасці (16,95%), лютэранства (3,17%), грэка-каталіцтва (3,05%)[1].

Зноскі

У сеціве[правіць]