З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ста́рыя Даро́гі — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Старадарожскага раёна. У 148 км да паўднёвага ўсходу ад Мінска. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы—Асіповічы. Праз горад праходзіць аўтадарога Бабруйск—Слуцк. Насельніцтва 11,4 тыс. чал. (2006).
Упершыню згадваецца ў 1524 як сяло Дарогі ў складзе ВКЛ. Належала Гальшанскім, Хадкевічам, Алелькавічам. З кан. 16 ст. — мястэчка. З 17 ст. належала Радзівілам. У канцы 17 ст. у 6 км на ўсход з'явілася яшчэ адно паселішча Дарогі і мястэчка сталі зваць Старыя Дарогі. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 Старыя Дарогі ў складзе Расійскай імперыі, вёска. У 1896 у 2 км ад Старых Дарог паўбудаваная станцыя Лібава-Роменскай чыгункі, паселішча вакол якой і дало пачатак сучаснаму гораду. З 1924 — цэнтр раёна, з 1938 — горад.
У горадзе прадпрыемства харчовай, лёгкай прамысловасці. Гасцініца «Старыя Дарогі».
- Старадарожскі мастацкі музей
[правіць] Выдатныя мясціны
- Будынак паштовай станцыі (2-я пал. 19 ст.)
[правіць] Выдатныя асобы
- Старые Дороги // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;