Горад Столін

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Горад
Столін
Століна


Герб
Герб

Каардынаты Каардынаты: 51°53′00.24″ пн. ш. 26°51′00″ у. д. / 51.8834, 26.85 (G) (O) (Я)51°53′00.24″ пн. ш. 26°51′00″ у. д. / 51.8834, 26.85 (G) (O) (Я)

Краіна Беларусь
Вобласць Брэсцкая
Раён Столінскі
Насельніцтва 12 500 чалавек (2008)
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +375 1655
Паштовы індэкс 225501
Столін (Беларусь)
Столін
Столін
Столін (Брэсцкая вобласць)
Столін
Столін

Сто́лін — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Столінскага раёна, на р. Гарынь. У 245 км усходу ад Брэста, у 7 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь на лініі Лунінец—Сарны (Украіна). Аўтадарогі на Пінск і Давыд-Гарадок. Насельніцтва 12,5 тыс. чал. (2006).

Змест

[правіць] Гісторыя

Упершыню згадваецца ў 12 — 13 ст. сярод гарадоў «погаринских» (на р. Гарынь). З 16 ст. мястэчка ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства ВКЛ. Належаў Саламярецкім, Вішнявецкім, Солтанам, Скірмунтам. З 17 ст. горад. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Столін быў спалены. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 у складзе Расійскай імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Пінскага павета. У 1816 тут адкрытая першая ў Беларусі школа ўзаемнага навучання, у якой вывучалі асновы аграноміі. З 1921 у складзе Польшчы, з 1939 у БССР.

[правіць] Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. Гасцініца «Гарынь».

[правіць] Культура

  • Столінскі краязнаўчы музей

[правіць] Выдатныя мясціны

  • Батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння — піхты каўказскія
  • Столінская Свята-Узнясенская царква
  • Столінская сінагога (1792)
  • Столінскі парк «Маньковічы» — твор садова-паркавага мастацтва, абвешчаны батанічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння (на поўнача-усходняй ускраіне горада)

[правіць] Гарады-пабрацімы

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах