Горад Супрасль

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Горад
Супрасль
Supraśl
Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты Каардынаты: 53°13′00″ пн. ш. 23°20′00″ у. д. / 53.216667° пн. ш. 23.333333° у. д. (G) (O) (Я)53°13′00″ пн. ш. 23°20′00″ у. д. / 53.216667° пн. ш. 23.333333° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Польшча
Плошча 5,68 км²
Насельніцтва (2004) 4526 чалавек
Шчыльнасць 796,8 чал./км²
Тэлефонны код 85
Паштовы індэкс 16-030
Афіцыйны сайт http://www.suprasl.com.pl

Супрасль (Польшча)
Супрасль
Супрасль

СУ́ПРАСЛЬ (польск.: Supraśl), горад у Польшчы, знаходзіцца ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводства, на ўсход ад горада Беласток, на захадзе этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Горад размешчаны над ракой Супрасль, на тэрыторыі Кнышынскай пушчы.

Колькасць насельніцтва — 4,6 тыс. чал. (2005)

Змест

[правіць] Гісторыя

Заснаванне Супраслі звязана з перанясеннем у 1500 Супррасльскага Дабравешчанскага манастыра з размешчанага паблізу г. Гарадок уніз па рацэ. У пачатку XVІ ст. пабудавана Супрасльская царква-крэпасць, якая затым была аздоблена адмысловымі фрэскамі і іканастасам. На працягу XVII—XVIII ст. Супрасль стала значным культурна-навуковым асяродкам, тут знаходзілася багатая бібліятэка, друкарня. Вядомы iмёны супрацоўнiкаў тыпаграфii другой половы ХVІІІ ст.: друкары Антон Чарняўскi, Крестомскi, Адам Генрых Подзебраньскi, мастак i прафесар жывапicу Антонi Грушэцкi, гiсер Аляксей Завадскi"[1].

Напачатку ХІХ ст., манастыр заняпаў, выдатная бібліятэка была вывезена з Супраслі, большай часткай — у Вільню. Тады ж быў страчаны найкаштоўнейшы яе скарб: старэйшы напісаны кірыліцай рукапіс ХІ ст.

У сярэдзіне ХІХ ст. Супрасль стала буйным цэнтрам тэкстыльнай прамысловасці, але тэкстыльныя прадпрыемствы былі ліквідаваны напачатку ХХ ст. з-за аддаленасці горада ад чыгуначных шляхоў. Архітэктурныя помнікі Супраслі былі моцна разбураны фашысцкімі акупантамі ў 1944, пасля вайны — часткова адбудаваныя. З 1980-х аднавіў дзейнасць Супрасльскі Дабравешчанскі манастыр, у 1996 польскі ўрад замацаваў увесь манастырскі комплекс за праваслаўнай царквою, зараз тут завяршаюцца рэстаўрацыйныя работы.

[правіць] Гаспадарчае развіццё

Размяшчэнне горада ў маляўнічай лясістай мясцовасці спрыяе развіццю розных галін гаспадарчай дзейнасці. У Супраслі знаходзіцца дырэкцыя ландшафтнага парку Кнышынскай пушчы. Горад з'яўляецца цэнтрам дрэваапрацоўчай прамысловасці. Тут развіваецца рэкрэацыйная сфера, з 2001 Супрасль атрымала статус курорта. Праз горад праходзяць турыстычныя маршруты, з 2006 дзейнічае Музей ікон. У Супраслі працуе Вышэйшая школа фізічнага выхавання і турызму.

[правіць] Помнікі

Suprasl monastyr 1.jpeg
  • Супрасльская Дабравешчанская царква-крэпасць (пач. XVІ ст., адбудавана ў 1999 г.)
  • Палац архімандрытаў (XVІІ ст., адбудаваны)
  • Царква Іаана Багаслова (XІХ ст., адбудавана ў 1958 г.)

[правіць] Беларусы ў Супраслі

Супрасль з'яўляецца адным з цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. Наяўнасць тут важнага асяродка праваслаўя з'яўляецца чыннікам, які спрыяе захаванню нацыянальнай свядомасці мясцовых беларусаў.

[правіць] У Сеціве

[правіць] Зноскi

Зноскі

  1. Супрасльская типография
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах