Горад Сус
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Горад
|
||||||||
|
|
||||||||
|
Сус на Вікісховішчы
|
Сус (араб.: سوسة фр.: Sousse) — багаты на гістарычныя помнікі горад на беразе Міжземнага мора ў Тунісе, цэнтр вілаета Сус. Старая частка горада - помнік Сусветнай спадчыны (1988). Насельніцтва - 173.047 жыхароў. (2004).
У старажытнасці Гадрумет - адна з першых фінікійскія калоній у Афрыцы і адзін з найбуйнейшых цэнтраў Карфагенскай дзяржавы. Падчас Трэцяй Пунічнай вайны выступіў на баку Рыма, за што жыхары былі ўзнагароджаны правамі рымскіх грамадзян. З праўлення Траяна ў статусе калоніі. Пры Дыяклетыане галоўны горад правінцыі. Пры кіраванні Юстыніяна перайменаваны ў Юстыніянопаль.