Горад Сянно
| Горад
Сянно
Сянно
|
Сянно́ — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Сенненскага раёна, на беразе возера Сянно. У 56 км да паўднёвага захаду ад Віцебска, 15 км ад чыгуначнай станцыі Бурбін на лініі Лепель—Орша. Аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Багушэўскам, Чашнікамі, Бешанковічамі, Талачыном. Насельніцтва 7,6 тыс. чал. (2009).
|
[правіць] Гісторыя
Вядомы з 1-ай пал. 16 ст. як мястэчка Віцебскага павета ВКЛ. З 1-ай пал. 17 ст. належала Сапегам, з 2-ой пал. 18 ст. — Агінскім. З 1772 у складзе Расіі, горад, цэнтр павета. Каля 1906 года у горадзе дзейнічала польскае Таварыства Добрачыннасці і Асветы, заснаванае з ініцыятывы Марыі Свяцкай. Займалася адкрыццём сакрэтных польскіх школаў у вёсках і мястэчках, а фінансавалі яго мясцовыя ўладальнікі маёнткаў[1]. З 1923 пазаштатны горад, цэнтр воласці ў Віцебскім павеце. З 1924 цэнтр раёна.
[правіць] Эканоміка
Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, лясной, дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасці. Гасцініца.
[правіць] Культура
- Сенненскі краязнаўчы музей
[правіць] Выдатныя мясціны
- Гарадзішча жалезнага веку (побач з горадам)
- Адміністрацыйны будынак пач. 19 ст.
[правіць] Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
- Яўген Рыгоравіч Радкевіч, беларускі пісьменнік
- Алесь Жаўрук (1910—1942), беларускі паэт
- Пётр Анатольевіч Івашка, беларускі біятланіст
- Ларыса Рыгораўна Кажарская, беларускі акадэмік, прафесар медыцыны
- Марыя Пеўзнер (1901—1989), навуковец, псіхiятр, дэфектолаг
- Генадзь Давыдзька
- Кароль Антоні Жэра (1743-?), жыў доўгі час у Сянно
[правіць] У Сеціве
[правіць] Крыніцы
Зноскі
- ↑ Życie społeczno-kulturalne. Oświata. W: Między nadzieją…. S. 38.
[правіць] Літаратура
- Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, s. 211. ISBN 978-83-227-2629-7

