Горад Сірмій

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Разваліны імператарскага палаца
Карта Рымскай Паноніі
Ілірыйская прэфектура з цэнтрам у Сірміі.

Сі́рмій (Sirmium) — горад у Рымскай Паноніі, які служыў рэзідэнцыяй імператара Галерыя ў перыяд тэтрархіі. Яго значэнне ў эпоху позняй антычнасці было такім вялікім, што Аміян Марцэлін назваў яго «славутай маці гарадоў». Сучасны горад на яго месцы — Срэмска Мітравіца. Ад Сірмія паходзіць назва гістарычнай вобласці Срэм.

Да прыходу рымлян у I ст. да н.э. на месцы Сірмія было ілірыйскае паселішча. У эпоху прынцыпату горад служыў плацдармам для ваенных вылазак супраць дакаў і германцаў; шмат часу тут праводзіў Марк Аўрэлій. Выхадцамі горада былі імператары Герэній Этруск, Гастыліян, Дэцый, Клаўдзій II, Квінтыл, Аўрэліян, Спроб, Максіміян, Канстанцый II і Грацыян.

У 375 імператар Валентыніян перанёс у Сірмій сваю рэзідэнцыю[1]. Феадосій Вялікі быў абвешчаны імператарам у Сірміі. У IV—V стст. у горадзе прайшло пяць царкоўных сабораў; тут дзейнічалі Свв. Ірыней Сірмійскі і Анастасія Аковазбаўляльніца. Пасля падзення Рымскай імперыі ў Сірміі чаканілі манету каралі гепідаў. У 870 архіепіскапскую кафедру ў Сірміі ўзначаліў Мяфодзій Салунскі.

Зноскі

Каардынаты: 44°59′ пн. ш. 19°37′ у. д. / 44.983333° пн. ш. 19.616667° у. д. (G) (O) (Я)