Горад Сітка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Сітка
Sitka

Каардынаты: 57°03′10″ пн. ш. 135°19′54″ з. д. / 57.052778° пн. ш. 135.331667° з. д. (G) (O) (Я)57°03′10″ пн. ш. 135°19′54″ з. д. / 57.052778° пн. ш. 135.331667° з. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Штат
Ранейшыя назвы
Новаархангельск (да 1867)
Плошча
12.461,8 км²
Вышыня цэнтра
8 м
Насельніцтва (2010)
8.881 чалавек
Шчыльнасць
1,21 чал./км²
Афіцыйны сайт

Сітка (Аляска)
Сітка
Сітка

Руская праваслаўная царква ў Сітцы

Сітка (англ.: Sitka) — горад у штаце Аляска (ЗША). Заснаваны рускімі каланістамі Аляcкі і да 1867 года называўся Новаархангельск (руск.: Новоархангельск). Размешчаны на востраве Баранава (Аляксандраўскі архіпелаг).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова заснаваны Аляксандрам Барановым, з дазволу старэйшын племя індзейцаў-тлінкітаў, у 1799 як форт Архістраціга Міхаіла ў вусце ручая, які зараз носіць назву Старыгавань. У 1802 форт разбураны індзейцамі, а яго жыхары перабіты. У 1804 рускія ізноў занялі гэту тэрыторыю пры дапамозе алеутаў і гармат карабля «Нява». Паселішча было перанесена на стратэгічна зручнейшае месца, на стромкі ўзгорак, кекур, побач з бухтай. Новае паселішча атрымала назву Новаархангельск. З 1808 Новаархангельск стаў сталіцай Рускай Амерыкі.

У 1848 пабудаваны праваслаўны сабор Святога Міхаіла. C 1867 у складзе ЗША.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паводле дадзеных перапісу 2010 года насельніцтва горада складае 8.881 жыхароў (2 219 сем'яў). Яны пражываюць у 3 278 хатах. Шчыльнасць насельніцтва 1,2 чал/км². 68,5 % насельніцтва складаюць белыя, 18,57 % — нашчадкі карэнных жыхароў, 3,79 % — азіяты, 0,35 % — выхадцы з ціхаакіянскіх астравоў, 0,32 % — негры, 0,94 % — прадстаўнікі іншых расаў, 7,53 % — дзеці змяшаных шлюбаў. 27,2 % насельніцтва — дзеці і падлеткі да 18 гадоў, 8,4 % старэй 65 гадоў. На 100 жанчын прыходзіцца 104,8 мужчын. Медыянны штогадовы прыбытак адной сям'і складае $62 361, прыбытак на душу насельніцтва — $23 622. 7,8 % насельніцтва знаходзіцца за рысай беднаты.

Шаблон:Аляска