Горад Сіянь

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Сіянь
西安
Xi'an montage.png

Каардынаты: 34°16′00″ пн. ш. 108°54′00″ у. д. / 34.266667° пн. ш. 108.9° у. д. (G) (O) (Я)34°16′00″ пн. ш. 108°54′00″ у. д. / 34.266667° пн. ш. 108.9° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Кітай
Статус Горад субправінцыйнага значэння
Правінцыя Шэньсі
Мэр Чэнь Баагэнь
Плошча 9 983 км²
Вышыня цэнтра 405 м
Насельніцтва (2003) 7 160 000 чалавек
Шчыльнасць 1962 чал./км²
Часавы пояс UTC+8, улетку UTC+9
Тэлефонны код 29
Паштовыя індэксы 710000 - 710090
Афіцыйны сайт http://www.xa.gov.cn/
(кіт.) 

Сіянь (Кітай)
Сіянь
Сіянь

Сіянь — горад у Кітаі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Шэньсі. Сіянь - адзін з самых знамянальных гістарычных і культурных цэнтраў Кітая, на працягу 13 дынастый быў сталіцай Кітая, у прыватнасці ў перыяды Чжоу, Цынь, Хань і Тан. Дынастыйныя сталіцы размяшчаліся звычайна ў розных месцах на невялікай адлегласці ад цэнтра сучаснага Сіяня. Горад існуе больш за 3100 гадоў, некаторы час з'яўляўся самым буйным (як па плошчы, так і па ліку жыхароў) горадам свету.

Горад Сіянь (Чан'ань) быў месцам прызначэння гандлёвых караванаў, якія ішлі па Вялікаму шаўковаму шляху ў Кітай. У наваколлях горада знаходзіцца знакамітая грабніца імператара Цынь Шыхуана і Тэракотавая армія.

З 1990 года, у адпаведнасці з планам эканамічнага развіцця Кітая для цэнтральных і паўночных рэгіёнаў краіны, Сіянь пераўтварыўся ў важны цэнтр культуры, адукацыі і прамысловасці.

Змест

Транспарт [правіць]

Грамадскі транспарт [правіць]

У горадзе больш 200 аўтобусных маршрутаў.

Метро [правіць]

З 2011 года дзейнічае сетка метро.

Чыгунка [правіць]

У Сіяне 5 вакзалаў, і будуецца шосты. Асноўным лічыцца Цэнтральны вакзал. У 2010 годзе была пабудавана высакахуткасная чыгуначная лінія працягласцю 456 км да горада Чжэнчжоу.

Аэрапорт [правіць]

У прыгарадзе размешчаны міжнародны аэрапорт, самы вялікі ў рэгіёне.

Гарады-пабрацімы [правіць]

Літаратура [правіць]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі [правіць]

Шаблон:Сталіцы Кітая Шаблон:Шэньсі