З пляцоўкі Вікіпедыя.
Талачы́н, мясц.: Талачыно́ — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Талачынскага раёна, на р. Друць. За 124 км на паўднёвы захад ад Віцебска. Чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Масква. Праз Талачын праходзіць аўтамабільная дарога Мінск—Масква, а таксама дарогі ў напрамках на Круглае, Чашнікі, Сянно. Мае аўтобусную сувязь з Мінскам і Віцебскам. Насельніцтва 10,3 тыс. чал. (2009).
Упершыню згадваецца пад 1433 як горад у ВКЛ, уваходзіў у склад Друцкага княства, з сяр. 16 ст. гандлёвае мястэчка Аршанскага павета, з 17 ст. належала Сапегам. Магдэбургскае права атрымаў 4.10.1634 году. З 1772 у складзе Расіі, да 1793 — памежны пункт з мытняй. У 18 ст. Сангушкі адкрылі ў Талачыне базыльянскі манастыр са школай і шпіталем. Падчас вайны 1812 Талачын разбураны; у ліпені і лістападзе тут спыняўся Напалеон I. Падчас адступлення французаў па загадзе Напалеона ў Талачыне спаленыя сцягі «Вялікай арміі». У 19 ст. праз Талачын ішоў гандаль збожжам і лесам. З 1924 цэнтр раёна ў складзе Аршанскай акругі, з 1938— у складзе Віцебскай вобласці. У 1938 атрымаў статус гарадскога пасёлка, з 22 ліпеня 1955 — статус горада.
Эканоміка прадстаўлена прадпрыемствамі тэкстыльнай, першаснай апрацоўкі льна, харчовай прамысловасці. Гасцініца.
- УП «Талачынскі кансервавы завод».
- ААТ «Талачынскі масларобча-сыраробчы завод».
- Талачынская тэкстыльная фабрыка.
- УП «Талачынскае ПМС».
Талачынскі гісторыка-краязнаўчы музей (у асноўным фондзе больш за 7,5 тыс. экспанатаў).
Паэт П. Панчанка напісаў верш «Ода Талачыну», А. Мазур верш «Талачын»[1].
Выдатныя мясціны [правіць]
-
Талачынская Свята-Пакроўская царква
-
Талачынскі касцёл св. Антонія
Вядомыя асобы [правіць]
- Валерый Данілавіч Анісенка, беларускі тэатральны рэжысёр
- Міхаіл Савіцкі (нар. 18.02.1922 у в. Звянячы Талачынскага раёна), народны мастак Беларусі (1972), народны мастак СССР (1983), правадзейны член АМ Расіі, акадэмік Нацыянальнай АН Беларусі.
- Лявон Баразна, беларускі мастак і фалькларыст
- Аркадзь Жураўскі (нар. 5.8.1924, в. Янава каля Талачына), беларускі мовазнавец, аўтар прац «Гісторыя беларускай літаратурнай мовы» (1967), «Мова нашых продкаў» (1983), адзін са складальнікаў «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» (1982—1993).
- Ізраіль (Ізя) Бейлін (больш вядомы як Ірвінг Берлін), напісаў амаль 1,5 тысячы песень да амерыканскiх мюзiклаў i кiнафiльмаў, а таксама адну з самых вядомых у ЗША песень i неафiцыйнага гiмна краіны — «God bless America». Бiёграфы Берлiна нязгодныя ў яго месцы нараджэння, апроч «талачынскай» ёсць версiя, што Iзраель Бейлiн нарадзiўся ў Цюменi, хоць i ўсе згодны, што сям'я Бейлiна жыла ў Талачыне перад ад'ездам ў ЗША.
- Браніслаў Самойлаў, беларускі велагоншчык
Зноскі
- ↑ Мазур А. Талачын: верш // Витьбичи. — 2006. — 19 окт.
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 15. — Мн., 2002.
- Талачын // Гарады і гарадскія пасёлкі Беларусі / рэд. Л. К. Калошына. — Мн., 1981. — С. 230—231;
- Талачын // Рэспубліка Беларусь : вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік / аўт. — склад. Л. В. Календа. — Мн., 2004. — С. 161—163;
- Татаринов, Ю. Толочин / Ю. Татаринов // Города Беларуси. Витебщина. — Мн., 2006. — С. 17-18;
- Толочин // Путеводитель по городам и районным центрам Республики Беларусь / сост. А. В. Варивончик (и др.). — Мн., 2004. — С. 242—243;
- Шаўрук Н. В., Шнэйдар А. А. Старонкі мінулага // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін (і інш.). — Мн., 1988. — С. 30-34;
- Шнейдер А. А. Толочин: историко-экономический очерк / А. А. Шнейдер. — Мн., 1983. — 62 с.