Горад Тальяці

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Тальяці
руск.: Тольятти
Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты Каардынаты: 53°31′00″ пн. ш. 49°25′00″ у. д. / 53.516667° пн. ш. 49.416667° у. д. (G) (O) (Я)53°31′00″ пн. ш. 49°25′00″ у. д. / 53.516667° пн. ш. 49.416667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Расія
Рэгіён Самарская вобласць
Горад з 1780
Плошча 314,8 км²
Насельніцтва (2010) 721 752[1] чалавек
Шчыльнасць 2292,2 чал./км²
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код 8482
Паштовыя індэксы 445xxx
Аўтамабільны код 63, 163
Афіцыйны сайт http://portal.tgl.ru/

Тальяці (Расія)
Тальяці
Тальяці

Тальяці (руск.: Тольятти), горад (з 1780 года) у Расіі, гарадская акруга ў складзе Самарскай вобласці. Насельніцтва 705,5 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1737 годзе.

Горад размешчаны ў сярэднім цячэнні ракі Волгі, на яе левым беразе, у 95 км уверх па цячэнню ад Самары.

Сучасны Тальяці — буйны прамысловы і эканамічны цэнтр. Горадаўтваральным прадпрыемствам з'яўляецца ААТ «Аўтаваз». Таксама ў горадзе размешчаны аўтамабільны завод кампаніі «GM-АВТОВАЗ» і мноства прадпрыемстваў па вытворчасці аўтакампанентаў і матэрыялаў, буйнейшымі з якіх з'яўляюцца «Автовазагрегат» і «Вазинтерсервис». Таксама ў горадзе размешчаныя заводы цэментавага машынабудавання, суднарамонтна-механічны, трансфарматарны, супрацьпажарнага абсталявання, завод ахоўных пакрыццяў і пластмас, «Завод тэхналагічнага абсталявання». Таксама развіты хімічная галіна і электраэнергетыка.

[правіць] Гл. таксама

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.) 

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах