З пляцоўкі Вікіпедыя.
Тбілісі (груз. თბილისი) — самы буйны горад у Грузіі, сталіца краіны.
Да 1936 году па-беларуску горад меў назву Тыфліс, а па-грузінску — тфілісі (груз. ტფილისი) — старагрузінская назва. Сваю назву ён атрымаў з-за цёплых серных крыніц (у перакладзе з грузінскай «тбілі» (г.зн. састарэлае «тфілі») значыць «цёплы»).
[правіць] Насельніцтва, мова, рэлігія
Па дадзеных 1999, у горадзе пражываюць 1 млн 345 тыс. чалавек. Колькасць насельніцтва стала расце. Асноўнымі этнічнымі групамі з'яўляюцца грузіны — 72 %, армяне — 7 %, азербайджанцы — 7 %, рускія — 5 %, асеціны — 3 %, курды — 2 % і грэкі — 2 %. Афіцыйная мова грузінская, акрамя яе распаўсюджаныя руская, армянская і азербайджанская. Каля 85 % вернікаў сталіцы прыналежаць да Грузінскай Праваслаўнай Царквы, галіны праваслаўнага хрысціянства. У горадзе маецца таксама нязначная лічба каталікоў і мусульман.
[правіць] Вядомыя асобы