Горад Тракай

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Горад
Тракай
Trakai
Герб
Герб
Trakai-Troki.jpg

Каардынаты Каардынаты: 54°38′00″ пн. ш. 24°56′00″ у. д. / 54.633333° пн. ш. 24.933333° у. д. (G) (O) (Я)54°38′00″ пн. ш. 24°56′00″ у. д. / 54.633333° пн. ш. 24.933333° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Літва
Першае згадванне 1337
Насельніцтва (2010) 5266 чалавек
Часавы пояс UTC+2, улетку UTC+3

Тракай (Літва)
Тракай
Тракай

Трака́й, Трокі (літ.: Trakai, польск.: Troki) — горад у Літве, знаходзіцца на захад ад Вільнюса, паміж Тракайскімі азёрамі.

Колькасць насельніцтва — 6,1 тыс. чал. (2001).

Вузел аўтамабільных дарог, чыгуначная станцыя. У горадзе ёсць прадпрыемствы харчовай і мясцовай прамысловасці. Тракай — важны турыстычны цэнтр сучаснай Літвы.

Змест

[правіць] Гісторыя

Трокі былі заснаваныя ў ХІІ ст. У XIV—XV ст. яны сталі значным палітычным цэнтрам ВКЛ, рэзідэнцыяй вялікіх князёў — з 1320 Гедыміна, з 1341 Кейстута, потым Вітаўта. Апошні перасяліў сюды караімаў, якія жывуць у горадзе і цяпер. У 1409 Трокі атрымалі гарадскія правы, у 1413—1795 горад быў цэнтрам Трокскага ваяводства ВКЛ.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Трокі перайшлі да Расійскай імперыі. Да 1920 горад знаходзіўся ў складзе Віленскай губерні. Затым Трокі на некаторы час апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы (1920-22), потым належалі да Польшчы, а з кастрычніка 1939 перайшлі да Літвы.

Старая частка горада (да XV ст.) з'яўляецца помнікам горадабудаўніцтва.

[правіць] Помнікі

  • Рэшткі замка ХІІІ ст.
  • Тракайскі замак
  • Касцёл Вітаўта (1409, перабудаваны ў ХVІІІ ст. ў стылі барока)
  • Руіны кляштара бернардзінцаў (ХVІІ-ХVІІІ ст.)
  • Кінеса — храм караімаў (ХVІІІ ст.)
  • Палац Тышкевічаў (1896)

[правіць] Вядомыя асобы

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах