Горад Трнава

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Трнава
Trnava
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Slovakia-Trnava-Town tower.jpg

Каардынаты: 48°22′00″ пн. ш. 17°35′00″ у. д. / 48.366667° пн. ш. 17.583333° у. д. (G) (O) (Я)48°22′00″ пн. ш. 17°35′00″ у. д. / 48.366667° пн. ш. 17.583333° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Славакія
Статус Краявы цэнтр
Край Трнаўскі край
Раён Раён Трнава
Першае згадванне 1211
Плошча 71,5 км²
Вышыня цэнтра 146 м
Насельніцтва (2005) 68 828 чалавек
Шчыльнасць 962 чал./км²
Часавы пояс UTC+1, улетку UTC+2
Тэлефонны код 0 33
Паштовы індэкс 917 00
Аўтамабільны код TT
Афіцыйны сайт http://www.trnava.sk
(славацк.) 

Трнава (Славакія)
Трнава
Трнава

Трна́ва (славацк.: Trnava, ням.: Tyrnau, венг. Nagyszombat) — горад у заходняй Славакіі, размешчаны на рацэ Трнаўка ля паўднёвых схілаў Малых Карпатаў. Трнава — рэзідэнцыя архібіскупа, і таму яе часта называюць славацкім Рымам. Насельніцтва каля 70 тыс. чалавек. Трнава — цэнтр аднайменнага края.

Гісторыя [правіць]

Першы раз невялікае земляробчае паселішча Трнава згадваецца ў 1211 годзе ў лісце эстэргомскага архібіскупа. Трнава першая на тэрыторыі Славакіі атрымала магдэбургскае права, у 1238 яго дараваў венгерскі князь Бела IV. У XIII ст. у Трнаве была пабудаваная даволі сучасная і вялікая цвердзь. Пра важнасць Трнавы сведчыць той факт, што менавіта там венгерскія каралі сустракаліся з каралямі іншых краін. Значнасць Трнавы яшчэ болей замацавалася ў XVI ст., калі Эстэргомскае архібіскупства, ратуючыся ад туркаў, пераехала сюды. Такім чынам Браціслава стала адміністрацыйнай сталіцай Венгрыі, а Трнава — рэлігійнай. У 1635 годзе кардынал Петэр Пазмань заснаваў Трнаўскі ўніверсітэт (першы ў Венгрыі), які ў 1777 годзе паводле загаду імператрыцы Марыі Тэрэзіі пераехаў у Будзін і стаў Будапешцкім універсітэтам.

У 1787 славацкі філолаг і каталіцкі святар Антон Берналак кадыфікаваў першы варыянт літаратурнай славацкай мовы, заснаваны на трнаўска-падгорскім дыялекце, на якім размаўлялі ў Трнаве.

Пасля стварэння Чэхаславакіі ў 1918 Трнава стала адным з прамысловых цэнтраў Славаччыны і застаецца ім і сёння.

Гарады-пабрацімы [правіць]

Гарадамі-пабрацімамі Трнавы з'яўляюцца:

Спасылкі [правіць]