Горад Трэнчын

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Трэнчын
Trenčín
Герб
Герб
Trencin hrad 20010403.jpg

Каардынаты: 48°54′00″ пн. ш. 18°02′00″ у. д. / 48.9° пн. ш. 18.033333° у. д. (G) (O) (Я)48°54′00″ пн. ш. 18°02′00″ у. д. / 48.9° пн. ш. 18.033333° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Славакія
Рэгіён Трэнчынскі
Першае згадванне 1111
Плошча 82 км²
Насельніцтва (2005) 56 750 чалавек
Шчыльнасць 692 чал./км²
Афіцыйны сайт http://www.trencin.sk

Трэнчын (Славакія)
Трэнчын
Трэнчын

Трэ́нчын (славацк.: Trenčín, венг. Trencsén) — прамысловы горад ў заходняй Славакіі. Размешчаны за 10 км ад чэшскай мяжы, на рацэ Ваг, на месцы рымскага легіёну Лаўгарыцыё. Горад з'яўляецца цэнтрам Трэнчынскага края (4501 км²). Насельніцтва складае 58 тыс. чалавек.

Змест

Гісторыя [правіць]

Летапісы ўпершыню згадваюць Трэнчын у 1111 годзе, як замак. Галоўная вежа замка паходзіць з XI ст. У 1275 годзе Трэнчын пераходзіць да ўплывовага венгерскага феадала Пятра Чака. У перыяд з 1302 па 1321 год замак служыў стальцом ягонаму сыну — Матушу Чаку (славацк.: Matúš Čák, венг. Máté Csák), магутнаму кіраўніку, які кантраліраваў землі Славакіі ў вайсковым і палітычным адносінах.

У 1412 годзе Трэнчын атрымаў права вольнага каралеўскага горада. У 1790 горад і замак згарэлі ў вялікім пажары. З другой паловы XIX ст. Трэнчын становіцца буйным прамысловым горадам у рэгіёне сярэдняга цячэння ракі Ваг.

Выдатныя мясціны [правіць]

  • Трэнчынскі замак
  • Касцёл св. Марыі
  • Касцёл св. Францыска
  • Капліца св. Міхаіла
  • Лютэранская кірха
  • Сінагога
  • Ратуша
  • Дом ка́та

Вядомыя асобы [правіць]

У Сеціве [правіць]