Тулча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Тулча)
Горад
Тулча
рум.: Tulcea
Герб
Герб
Краіна
Жудзец
Каардынаты
Прымар
Канстанцін Ходжа
Плошча
  • 199,94 ± 0,01 км²
Вышыня цэнтра
30 ± 1 м
Насельніцтва
66644[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Паштовы індэкс
820033
Аўтамабільны код
TL
Афіцыйны сайт
Тулча на карце Румыніі
Тулча (Румынія)
Тулча

Ту́лча (рум.: Tulcea, турэцкія назвы — Hora-Tepé і Tolçu) — горад у Румыніі, у гістарычнай вобласці Дабруджа, адміністрацыйны цэнтр жудзеца Тулча.

З'яўляецца духоўна-адміністрацыйным цэнтрам Тульчынскай епархіі Рускай праваслаўнай стараверскай царквы ў Румыніі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паселішча на месцы Тулчы было заснавана грэкамі ў VII стагоддзі да н.э. Яно называлася Эгісас (грэч. Αιγισσος), і згадвалася ў дакументах Дыядора. Авідзій спасылаўся на яго ў працы «Ex Ponto»; ён прытрымліваўся меркавання, што назва ўзнікла ад імя заснавальніка — дака Карпіуса Аегісуса (Carpyus Aegyssus).

У I стагоддзі горад быў заваяваны Рымскай рэспублікай, і стаў базай для рымскага флоту, які абараняе паўночна-ўсходнюю мяжу імперыі. Для ўмацавання горада былі ўзведзены высокія сцены з вежамі, руіны якіх захаваліся да нашага часу.

Пасля гэтага горад знаходзіўся у падпарадкаванні Візантыйскай імперыі на працягу III—VI стагоддзяў і быў уключаны ў фему Малая Скіфія (грэч. Σκυθια Ελασσων), з 679 па XIV стагоддзе - Балгарыі, у X—XIII стагоддзяў, быў таксама часткай мясцовых дзяржаўных утварэнняў. Пасля 1390 года знаходзіўся пад уладай ваяводы Мірчы Старога.

У 1416 годзе Тулча была заваявана Асманскай імперыяй і разам з астатняй Дабруджай адышла да Румыніі ў 1878 годзе. Тулча была невялікім суднабудаўнічым пасёлкам і толькі ў 1860 годзе атрымала статус горада, стаўшы сталіцай правінцыі.

З 1916 па 1918 год падчас Першай сусветнай вайны горад быў акупаваны сіламі Цэнтральных дзяржаў, у маі 1918 года паводле ўмоў Бухарэсцкага мірнага дагавора над Паўночнай Дабруджай, куды ўваходзіла і Тулча быў усталяваны кандамініум дзяржаў Чацвярнога саюза, які дзейнічаў да лістапада таго ж года, калі пасля паражэння краін германскага блока дагавор быў адменены.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу 2011 года, насельніцтва Тулчы складае 66,6 тысяч жыхароў, 92,07 % з якіх з'яўляюцца румынамі па нацыянальнасці. З іншых нацыянальнасцей найбольш прадстаўлены рускія ліпаване (2,9 % ад усяго насельніцтва) і туркі (1,43 %)[1].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Крэпасць Aegyssus (VIII ст. да н.э.).
  • «Манумент», на тэрыторыі парку Помніка Незалежнасці. Помнік Незалежнасці быў пабудаваны ў гонар перамогі рускіх і румынскіх каралеўскіх салдатаў у руска-турэцкай вайне 1877—1878 гг., якая зацвердзіла румынскую дзяржаўнасць.
  • Гісторыка-археалагічны музей

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Comunicat de presă privind rezultatele provizorii ale Recensământului Populaţiei şi Locuinţelor – 2011(недаступная спасылка). Tulcea County Regional Statistics Directorate (2 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2012. Праверана 30 кастрычніка 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]