Горад Тур
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Горад
|
||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||
|
Тур на Вікісховішчы
|
Тур (фр.: Tours, лац.: Turones, Caesarodunum Turonum, Augusta Turonum) — горад у Францыі на рацэ Луара. Адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Эндр і Луара, галоўны горад гістарычнай вобласці Турэн.
Насельніцтва: 142 тыс. чал. (горад); 298 тыс. (з прыгарадамі, 2006).
Цэнтр вінаробства. Транспартны вузел, прамысловы цэнтр.
Змест |
Гісторыя [правіць]
У старажытнасці — паселішча кельцкага племя туронаў. Пасля захопу рымлянамі меў назву Цэзарадунум. 3 4 ст. атрымаў сучасную назву. У 473 годзе захоплены вестготамі, у 507 годзе — франкамі[1]. Падчас Франка-Прускай вайны 1870—1871 з 11 верасня да 10 снежня 1870 года ў Туры размяшчалася стаўка ураду нацыянальнай абароны (Парыж тады быў акупаваны прускімі войскамі). Падчас Другой сусветнай вайны горад быў моцна разбураны.
Выбітныя ўраджэнцы [правіць]
- Франсуа Клуэ, жывапісец
- Анарэ дэ Бальзак, пісьменнік
- ZAZ, эстрадная спявачка
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 33. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 33. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).