Горад Укмергэ
| Горад
Укмергэ
Ukmergė
|
||||||||
|
|
||||||||
Укмергэ, былы Вількамір (літ.: Ukmergė) — горад у цэнтральнай Літве, з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Укмергескага раёну Вільнюскага павету.
Змест |
Геаграфія [правіць]
Размешчаны ў 60 км на паўночны захад ад Вільнюса. Колькасць насельніцтва каля 29 тыс. чалавек. Праз горад цячэ рака Святая.
Гісторыя [правіць]
Укмергэ з'яўляецца адным з самых старажытных гарадоў Літвы. З'весткі аб гарадскім замку датуюцца 1225 годам, але археалагічныя даследаванні датуюць першыя паселішчы Х стагоддзем.
У ХІІІ стагоддзі горад быў захоплены крыжакамі, але ў 1391 годзе замак быў узяты Вітаўтам. 1 верасня 1435 года тут адбылася буйная бітва, паміж войскам Жыгімонта Кейстутавіча і войскам Свідрыгайлы, якая скончылася паражэннем Свідрыгайлы. Укмергэ руйнаваўся крыжакамі ў 1333, 1365, 1378, 1386 і ў 1391 гадах. Крыжацкія набегі скончыліся толькі пасля Грунвальдскай бітвы.
У ХV стагоддзі тут была пабудаваная сядзіба княжацкага старасты. З 1566 года Укмергэ стаў цэнтрам староства. Замак быў зруйнаваны пад час войнаў са Швецыяй. У 1792 годам Укмергэ атрымаў гарадскія правы і герб ад караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
У 1795 годзе горад трапіў у склад Расійскай імперыі, увайшоўшы ў склад Віленскага губернатарства. У 1812 годзе ў наваколлі Укмергэ адбылася бітва паміж рускім і французскім войскамі. Пад час паўстання 1830 года горад быў узяты войскам паўстанцаў на некалькі месяцаў. У 1843 годзе горад увайшоў у склад Коўвенскага губернатарства. Жыхары гораду актыўна ўдзельнічалі ў паўстанні 1863—1864 гадоў.
У 1918 годзе горад увайшоў у склад Літвы, але ў 1919 годзе ён быў заняты Чырвонай Арміяй. У 1920 годзе горад спрабавалі заняць польскія войскі, але пасля некалькіх сутычак, была заключаная дамова, якая ўсталявала мяжу паміж краінамі.
Пасля таго, як Літва ўвайшла ў склад СССР Укмергэ трапіў у памежную зону, якая была акупаваная нямецкімі войскамі 22 чэрвеня 1941 года. Пад час нямецкай акупацыі ў горадзе, з дапамогай літоўскай паліцыі, былі забітыя 10 000 чалавек яўрэйскага насельніцтва горада. У 1944 годзе горад быў значна зруйнаваны ў выніку савецкіх і нямецкіх бамбардыровак.
З 1991 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі.
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Укмергэ