Горад Уладзімір

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Горад
Уладзімір
руск.: Владимир
Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты Каардынаты: 56°08′00″ пн. ш. 40°25′00″ у. д. / 56.133333° пн. ш. 40.416667° у. д. (G) (O) (Я)56°08′00″ пн. ш. 40°25′00″ у. д. / 56.133333° пн. ш. 40.416667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Расія
Рэгіён Уладзімірская вобласць
Першае згадванне 990
Плошча 308 км²
Вышыня цэнтра 150 м
Насельніцтва (2010) 345 600 чалавек
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код 4922
Паштовы індэкс 600000
Аўтамабільны код 33
Афіцыйны сайт http://www.vladimir-city.ru/

Уладзімір (Расія)
Уладзімір
Уладзімір

Успенскі сабор, усходні бок

Уладзімір (руск.: Владимир), горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Уладзімірскай вобласці. Насельніцтва 339,5 тыс. чалавек (2008). Першае згадванне ў 990 годзе.

Размешчаны на левым беразе ракі Клязьмы ў 180 км да паўночнага ўсходу ад Масквы. Буйны транспартны вузел на аўтамабільнай (М-7 «Волга») і чыгуначнай (Масква — Ніжні Ноўгарад) магістралях (станцыя Уладзімір).

Плошча земляў гарадской рысы — 124,6 км², плошча самога горада 60 км². Горад уваходзіць у Залатое кальцо Расіі, з'яўляецца прызнаным турыстычным цэнтрам.

Уладзімір — буйны прамысловы цэнтр Цэнтральнай Расіі. Развіта машынабудаванне (АТ «Аўтапрыбор», завод «Точмаш», трактарны завод, завод «Электрапрыбор»), хімічная прамысловасць (Уладзімірскі хімічны завод), энергетыка, харчовая прамысловасць.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў
Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах