Горад Утрэхт

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Утрэхт
нідэрл.: Utrecht
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Utrecht Canals Aerial View - July 2006.jpg
Панарама Утрэхта з вышыні птушынага палёту

Каардынаты: 52°05′20″ пн. ш. 5°06′56″ у. д. / 52.088889° пн. ш. 5.115556° у. д. (G) (O) (Я)52°05′20″ пн. ш. 5°06′56″ у. д. / 52.088889° пн. ш. 5.115556° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Правінцыя
Бургамістр
Ані Браўэр-Корф (PvdA)
Плошча
99,32 км²
Насельніцтва (2006)
281 100 чалавек
Шчыльнасць
2830 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+31 30
Афіцыйны сайт
Транспартныя артэрыі
A2, A12, А27, А28

Утрэхт (Нідэрланды)
Утрэхт
Утрэхт

Утрэхт (нідэрл.: Utrecht) — горад у цэнтры Нідэрландаў, сталіца аднайменнай правінцыі. Горад таксама з'яўляецца сталіцай нідэрландскай Рымска-каталіцкай царкоўнай правінцыі, пасадам архібіскупа.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне I стагоддзя н.э. рымскі вайскавод Карбулон (Corbulo) пабудаваў крэпасць Траектум (Traiectum) з дрэва і зямлі на беразе Рэйна, які ў той час меў рэчышча ў гэтым месцы (цяпер рэчышча значна зрушылася). У крэпасці магло знаходзіцца да 600 салдат. Цяпер на гэтым месцы знаходзіцца плошча Дамплейн (Domplein) і Домскі сабор.

Крэпасць была адным з умацаванняў на мяжы Рымскай імперыі. Для такіх крэпасцяў існаваў загад, як іх будаваць. Гэта была тэрыторыя 150х200 метраў, акружаная завостраным зверху і ашчацініўшымся знізу пікамі або калючкамі частаколам. Па-за крэпасцю знаходзілася невялікая вёска. Адметнай асаблівасцю крэпасці Траектум быў храм, які знаходзіўся ўсярэдзіне крэпасці.

Пасля батаўскага паўстання 69 года ў крэпасці Траектум запанаваў мір, аднак у II ст. пачасціліся напады германскіх плямёнаў, і каля 270 года рымляне пакінулі крэпасць. Пасля сыходу рымлян Утрэхт увесь час заставаўся населеным пунктам. У 1122 годзе ён атрымаў правы горада ад біскупа. Горад быў акружаны сцяной, і неўзабаве стаў адным з самых квітнеючых гарадоў паўночных Нідэрландаў, у прыватнасці дзякуючы пасадзе біскупа.

Выбітныя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]