Горад Фаніпаль

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Фаніпаль
Герб
Герб

Каардынаты Каардынаты: 53°45′00″ пн. ш. 27°20′00.24″ у. д. / 53.75, 27.3334 (G) (O) (Я)53°45′00″ пн. ш. 27°20′00.24″ у. д. / 53.75, 27.3334 (G) (O) (Я)

Краіна Беларусь
Вобласць Мінская
Раён Дзяржынскі
Першае згадванне 1856
Плошча 4,75 км²
Насельніцтва (2010) 12 700 чалавек
Часавы пояс UTC+2
Тэлефонны код +375 1716
Паштовы індэкс 222750
Аўтамабільны код 5

Фаніпаль (Беларусь)
Фаніпаль
Фаніпаль

Фаніпаль (Мінская вобласць)
Фаніпаль
Фаніпаль

Фаніпаль — горад раённага падпарадкавання ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Размешчаны ў 13 км на паўднёвы захад ад МКАД, на аўтамабільнай магістралі М1, чыгуначная станцыя на лініі МінскБаранавічы. У 15 км да поўнача-усходу ад г. Дзяржынск, 22 км ад Мінска. Насельніцтва 12,7 тыс. чал. (2010).

Змест

[правіць] Гісторыя

Вядомы з пач. 19 ст. у складзе Самахваліцкай воласці Мінскага павета, уласнасць Энельфельдтаў і Багдашэўскіх. Сучасная назва з канца 19 ст., паводле падання вёска атрымала цяперашнюю назву ад імёнаў дачок мясцовага пана Багдашэўскага — Фані і Полі. У 1870 пачалася эксплуатацыя чыгуначнага прыпыначнага пункту ў Фаніпалі. У 1871 пачалася эксплуатацыя ў Фаніпалі чыгуначнай станцыі «Токараўская» на чыгунцы Брэст-Масква, 9.8.1876 чыгуначная станцыя «Токараўская» параіменаванная ў чыгуначную станцыю «Фаніпаль». Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў горадзе акупантамі ствараны філіял Маладзечанскага лагера смерці. З 1984 гарадскі пасёлак, з 1999 — горад.

[правіць] Адміністрацыйны падзел

Горад падзеляецца на 5 мікрараёнаў: Маладзёжны, Паўночны, Цэнтральны, Заводскі і Паўднёвы.

[правіць] Эканоміка

Прадпрыемствы: рамонтна-механічныя, жалезабетонных канструкцый. Мінская нафтабаза, бройлерная птушкафабрыка.

[правіць] Дэмаграфія

  • 2000 — 13,2 тыс. чал.
  • 2006 — 12,1 тыс. чал.
  • 2010 — 12,7 тыс. чал.

[правіць] Культура

У горадзе чатыры дашкольныя ўстановы, якія наведваюць каля 500 дзяцей, Фанiпальская музычная школа — 218 навучэнцаў па спецыяльнасцях: фартэпіяна, баян, акардэон, цымбалы, скрыпка, віяланчэль, клас духавых інструментаў. У фаніпальскай гімназіі і сярэдняй школе больш за 2000 навучэнцаў у звычайных, профільных, гімназічных і ліцэйскіх класах. Ёсць гарадская бібліятэка — 2115 чытачоў, з іх 895 навучэнцы. Царква (2005).

[правіць] Літаратура

  • Фаниполь // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах