Горад Фес
Горад
|
||||||||||||
|
|
||||||||||||
|
Фес на Вікісховішчы
|
Фес або Фез (араб.: فاس, фр.: Fès) — найстарэйшы з чатырох імперскіх гарадоў Марока, найбуйнейшы на захадзе Афрыкі цэнтр ісламскай культуры і адукацыі. Насельніцтва Феса, паводле перапісу насельніцтва 2010 складае 1.000.000 чалавек. Гэта 4-ты па велічыні горад Марока пасля Касабланкі, Рабата і Маракеша.
Гісторыя [правіць]
Паселішча на ўсходнім беразе ракі Фес было заснавана каля 789 г. Идрысам I, на супрацьлеглым баку ракі — праз 20 гадоў сынам Ідрысам II, які зрабіў Фес сталіцай дзяржавы Ідрысідаў. Альмаравіды ў XI стагоддзі аб'ядналі абедзве часткі горада, а пры Альмахадах у канцы XII стагоддзя Фес зрабіўся адным з буйнейшых (калі не самым буйным) горадам усяго ісламскага свету. У сярэдзіне XIV стагоддзя Марыніды аднавілі Фес у якаці сталіцы Марока і ўпрыгожылі яго новымі будынкамі.