З пляцоўкі Вікіпедыя.
Фларэнцыя (іт. Firenze [fiˈrɛnʦe], лац.: Florentia) — італьянскі горад-музей на рацэ Арно, у мінулым - цэнтр Фларэнтыйскай рэспублікі, сталіца герцагаў Медычы і Італьянскага каралеўства, цяпер - адміністрацыйны цэнтр рэгіёну Таскана. Насельніцтва - 373.200 чалавек (2012).
Званніца сабору Санта Марыя дэль Фіёрэ ў Фларэнцыі
Фларэнцыю заснаваў у 59 да н.э. Юлій Цэзар. У 774 горад увайшоў у Тасканскае княства, сталіцаю якога тады была Лука. Каля 1000 сталіцаю робіцца ўжо Фларэнцыя. З гэтага часу яна не губляе значэння як важны рэгіянальны цэнтр. У Рэнесанс Фларэнцыя, якой тады кіравала ўплывовая сям’я Медычы, была адным з найважнейшых культурных цэнтраў Еўропы. У 1861 Таскана была далучаная да аб’днанага Каралеўства Італія, і ў 1865 Фларэнцыя стала сталіцаю новай дзяржавы, змяніўшы ў гэтым статусе Турын. У 1871 сталіца была знову перанесена, гэтым разам у Рым.
[правіць] Вядомыя асобы