Горад Франкфурт-на-Майне

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Франкфурт-на-Майне
ням.: Frankfurt am Main
Frankfurt collage.jpg
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Frankfurt Montage.jpg

Каардынаты: 50°06′49″ пн. ш. 8°40′47″ у. д. / 50.113611° пн. ш. 8.679722° у. д. (G) (O) (Я)50°06′49″ пн. ш. 8°40′47″ у. д. / 50.113611° пн. ш. 8.679722° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Германія
Федэральная зямля Гесэн
Бургамістр Петэр Фелдман
Першае згадванне 794
Плошча 248,31 км²
Вышыня НУМ 112 м
Насельніцтва (2009) 667 330 чалавек
Шчыльнасць 2687 чал./км²
Тэлефонны код +49 69
Паштовыя індэксы 60001–60599, 65901–65936
Аўтамабільны код F
Афіцыйны сайт http://www.frankfurt.de/
гарады-пабрацімы

Франкфурт-на-Майне (Германія)
Франкфурт-на-Майне
Франкфурт-на-Майне

Від на Франкфурт з маста Flößerbrücke

Франкфурт-на-Майне (ням.: Frankfurt am Main [ˈfʁaŋkfʊɐt am ˈmaɪn] ) — пяты па велічыні горад Германіі пасля Берліна, Гамбурга, Мюнхена і Кёльна. Гэта адзін з найбуйнейшых фінансавых цэнтраў свету, цэнтр рэгіёну Рэйн-Майн, аднаго з рэгіёнаў Еўропы з найбольш дынамічным развіццём, а таксама буйнейшы горад зямлі Гесэн. Дзякуючы свайму цэнтральнаму месцазнаходжанню і міжнароднаму аэрапорту, горад з'яўляецца акрамя гэтага важным транспартным цэнтрам.

Разам з прыгарадамі колькасць жыхароў т.зв. вялікага Франкфурта складае каля 1,5 млн.

Франкфурт вядомы вялікай колькасцю небаскробаў, якія адносяцца да вышэйшых у Еўропе.

Сярод жыхароў Франкфурта вельмі шмат іншаземцаў. Амаль трэць людзей, што жывуць у горадзе, не з'яўляюцца грамадзянамі ФРГ.

Змест

Назва [правіць]

Назва горада ўпершыню згадваецца ў адной з грамат у 794 годзе як Frankonovurd, што азначае брод франкаў. Згодна са старажытнай легендай, кароль франкаў Карл Вялікі, адступаючы са сваімі войскамі ў час вайны з саксонцамі, выйшаў да ракі Майн. Пры гэтым ён не ведаў, як пераправіцца на другі бок ракі. У гэты час белы алень перайшоў раку ў мелкім месцы, і такім чынам паказаў шлях каралю.

Геаграфія [правіць]

Горад ляжыць па абодвух баках ракі Майн на паўднёвым усходзе горнага масіву Таўнус у паўднёва-заходняй Германіі. Ён распасціраецца на 23,4 км з захаду на ўсход і на 23,3 км з поўначы на поўдзень. Вышэйшая кропка (212 м над узроўнем мора) ляжыць у раёне Зэкбах, ніжэйшая (88 м.) на беразе Майна ў раёне Зіндлінген.

Франкфурт знаходзіцца ў адным з найцяплейшых рэгіёнаў Германні. У перыяд з 1971 па 2000 сярэднегадавая тэмпература складала 10,1 °C, сярэднегадавая колькасць ападкаў — 611 мм. Пры гэтым самым цёплым месяцам быў ліпень (19,4 °C), самым халодным — студзень (1,6 °C)[1].

Раёны горада [правіць]

Горад падзелены на 46 раёнаў (Ortsteile), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на 118 гарадскіх акруг (Stadtbezirke). 46 раёнаў аб'яднаны ў 16 акруг (Ortsbezirke) наступным чынам:

16 акруг (Ortsbezirke) Франкфурта
Акруга (Ortsbezirk) Раёны (Ortsteile) Колькасць жыхароў (2002)
1. Цэнтр І (Innenstadt I) Стары горад (Altstadt), Прывакзальны раён (Bahnhofsviertel), Галус (Gallus), Гутлёйтфіртэль (Gutleutviertel), Цэнтр (Innenstadt) 40.754
2. Цэнтр ІI (Innenstadt II) Бокенхайм (Bockenheim), Вестэнд-Поўнач (Westend-Nord), Вестэнд-Поўдзень (Westend-Süd) 56.018
3. Цэнтр ІII (Innenstadt III) Нордэнд-Усход (Nordend-Ost), Нордэнд-Захад (Nordend-West) 53.987
4. Цэнтр ІV (Innenstadt IV) Борнхайм (Bornheim), Остэнд (Ostend) 52.951
5. Поўдзень (Süd) Аэрапорт (Flughafen), Нідэррад (Niederrad), Обэррад (Oberrad), Заксэнхаўзэн-Поўнач (Sachsenhausen-Nord), Заксэнхаўзэн-Поўдзень (Sachsenhausen-Süd) 89.793
6. Захад (West) Шванхайм (Schwanheim), Грызхайм (Griesheim), Нід (Nied), Хёхст (Höchst), Зіндлінген (Sindlingen), Цайльсхайм (Zeilsheim), Унтэрлідэрбах (Unterliederbach), Зосэнхайм (Sossenheim) 121.074
7. Зярэдні Захад (Mitte-West) Хаўзэн (Hausen), Праўнхайм (Praunheim ), Рёдэльхайм (Rödelheim) 40.412
8. Паўночны Захад (Nord-West) Хедэрхайм (Heddernheim), Нідэрурзэль (Niederursel) 31.707
9. Зярэдняя Поўнач (Mitte-Nord) Дорнбуш (Dornbusch), Эшэрсхайм (Eschersheim), Гінхайм (Ginnheim) 48.086
10. Паўночны Усход (Nord-Ost) Беркерсхайм (Berkersheim), Банамес (Bonames), Франкфуртэр Берг (Frankfurter Berg), Экенхайм (Eckenheim), Пройнгесхайм (Preungesheim) 37.494
11. Усход (Ost) Фехенхайм (Fechenheim), Рыдэрвальд (Riederwald), Зэкбах (Seckbach) 30.722
12. Кальбах/Рыдберг (Kahlbach/Riedberg) - 5.240
13. Ніжні Эрленбах (Nieder-Erlenbach) - 4.087
14. Хархайм (Harheim) - 3.939
15. Ніжні Эшбах (Nieder-Eschbach) - 11.744
16. Берген-Энкхайм (Bergen-Enkheim) - 17.088

Гісторыя [правіць]

Статуя Карла Вялікага перад музеем гісторыі ў Франкфурце

Першыя пасяленні на тэрыторыі сучаснага Франкфурта з'явіліся прыблізна 4000 гадоў таму, яшчэ ў каменным веке.

Пасля пераможнага паходу рымскага імператара Даміцыяна ў 83/84 г. н.э. рымляне захапілі рэгіён Таўнус і пабудавалі тут свае вайсковыя лагеры. Галоўны з іх знаходзіўся на рацэ Ніда на тэрырыторыі сучаснага раёна Франфурта Хедэрнхайм. Каля 260 г. рымляне былі выцеснены з гэтага рэгіёна геманскімі плямёнамі.

Упершыню назва Франкфурт упамінаецца ў сувязі з сазывам т.зв. Франкфурцкага Сінода (схода царкоўных прадстаўнікоў Франкскай Імперыі), інцыяванага каралём франкаў Карлам Вялікім у 794 годзе. У 843 годзе, пасля падзелу Франкскай Імперыі, Франкфурт становіцца цэнтрам яе ўсходняй часткі.

У 1152 князь Фрыдрых І Барбароса быў абраны ў Франкфурце германскім каралём, што стала пачаткам традыцыі абрання германскіх каралёў, а пазней і імператараў Свяшчэннай Рымскай Імперыі ў гэтым горадзе аж да 19 века.

У 1848—1949 гадах у Франкфурце ў Паўльскірхе (Pauluskirche) адбываюцца паседжанні першага свабодна абранага нямецкага парламента.

У час другой сусвенай вайны ў 1943-44 гадах горад быў практычна цалкам разбураны ў выніку налётаў авіяцыі. 26 сакавіка 1945 Франкфурт быў заняты войскамі ЗША.

Падчас абрання сталіцы ФРГ у 1949, Франкфурт быў спачатку фаварытам, але саступіў Бону з прычыны падтрымкі апошняга Конрадам Адэнаўэрам.

У 1968 у горадзе адчынена першая лінія метро.

У 1998 Франкфурт абраны месцам знаходжання Еўрапейскага Цэнтральнага Банка.

Эканоміка [правіць]

Палітыка [правіць]

Транспарт [правіць]

Frankfurt am Main - Netzplan Schienennahverkehr.png

Адукацыя [правіць]

Культура [правіць]

Варта ўбачыць [правіць]

Небаскробы Франкфурта [правіць]

Франкфурт-на-Майне, як ніякі іншы горад Еўропы, адметны вялікай колькасцю небаскробаў, якія будуюцца ў горадзе з 50-х гадоў 20-га стогоддзя. З гэтай прычыны Франкфурт часта называюць Mainhattan (гэта назва нагадвае Манхэтан у Нью-Ёрку).

Назва будынка Вышыня (м.) Год пабудовы Колькасць паверхаў
1. Commerzbank Tower 259 1997 63
2. Messeturm 257 1990 70
3. Westend Tower (DZ Bank) 208 1993 53
4. Maintower 200 2000 54
5. Trianon (DekaBank) 186 1993 47
6. Opernturm 170 2009 42
7. Silver Tower (Dresdner Bank) 166 1978 32
8. Westend Gate (Marriot Hotel) 162 1976 44
9. Deutsche Bank I 155 1984 40
10. Deutsche Bank II 155 1984 38

Старая Опера [правіць]

Старая Опера ў Франкфурце

Былы оперны тэатр выкарыстоўваецца сёння як канцэртная зала і месца правядзення святочных мерапрыемстваў. Будынак Старай Оперы (Alte Oper) ў стыле нэа-рэнесанс, спраектаваны берлінскім архітэктарам Рыхардам Люкэ (Richard Lucae), быў адчынены ў 1880. На адкрыцці прысутнічаў імператар Вільгельм І, які адзначыў: «У Берліне я б сябе такога дазволіць не змог». Будаўніцтва была фінансавана жыхарамі горада і каштавала 6,8 млн залатых марак. У 1937 тут адбылась прэм'ера оперы «Карміна Бурана» Карла Орфа. У сакавіку 1944 будынак быў моцна разбураны у выніку бамбавання з паветра. Пасля шматгадовых дэбатаў будынак быў адноўлены і зноў адчынены ў 1981. На фасадзе будынка знаходзіцца надпіс: «Праўдзіваму, прыгожаму, добраму».

Галоўны вакзал [правіць]

Стары горад [правіць]

Мосты праз Майн [правіць]

Заксенхаўзен [правіць]

Сродкі масавай інфармацыі [правіць]

У Франкфурце выдаюцца две шматтыражныя нямецкія газеты — ліберальна-кансерватыўная Франкфуртэр Альгемайнэ Цайтунг (Frankfurter Allgemeine Zeitung) і левалібеальная Франкфуртэр Рундшаў (Frankfurter Rundschau). Таксама тут знаходзяцца цэнтральныя нямецкія прадстаўніцтва агенстваў навін Асашыэйтэд Прэс (Associated Press) і Ройтэрс (Reuters).

Кулінарыя [правіць]

  • Яблачнае віно (Apfelwein)
  • Зялёны соус (Grüne Sauce)
  • Ручны сыр з музыкай (Handkäs mit Musik)
  • Франкфуртскія сасіскі (Frankfurter Würstchen)
  • Рабрынкі з кіслай капустай (Rippchen mit Kraut)

Адметныя асобы [правіць]

  • Тэадор В. Адорна — нямецкі філосаф і сацыёлаг, адзін з галоўных прадстаўнікоў Крытычнай грамадскай тэорыі, нарадзіўся ў Франкфурце ў 1903 годзе. З 1921 па 1924 ён вывучаў у Франкфурцкім універсітэце філасофію, сацыялогію, псіхалогію і музыку. З 1949 па 1969 (пасля вяртання з эміграцыі) Адорна выкладаў у гэтай навучальнай установе філасофію і сацыялогію. Ён таксама кіраваў Інстытутам сацыяльных даследванняў пры ўніверсітэце. Погляды Адорна мелі вялікі ўплыў на нямецкае студэнцтва ў 60-х гадах 20-га стагоддзя.
  • Васіль Быкаў — вядомы беларускі пісьменнік, жыў і працаваў у Франкфурце з 2001 па 2002 ў рамках праекту Гарады прытулку, атрымаўшы запрашэнне ад Ведамства Мультыкультурных Спраў і Франкфурцкага Кніжнага Кірмашу [2].
  • Іаган Вольфганг фон Гётэ — нямецкі паэт, грамадскі дзеяч і прыродазнаўца. Нарадзіўся і вырас у Франкфурце. У 1971 г., пасля заканчэння вучобы ў Страсбурге, Гётэ адчыніў у Франкфурце адвакатскую кантору, якая праіснавала да яго ад'езду ў Вэймар у 1775 г. У гэты перыяд ён напісаў сярод іншага раман Пакуты маладога Вертэра (1774).
  • Барыс Кіт — беларускі грамадскі дзеяч, настаўнік, матэматык, вядомы фізік, канструктар амерыканскай ракетнай тэхнікі. Жыве ў Франкфурце з 1972 г. «Мне вельмі падабаецца тут. У сэрцы я ж еўрапеец» — сказаў Б. Кіт на імпрэзе, прысвечанай яго 100-гадоваму юбілею [3].
  • Майер Амшэль Ротшыльд — заснавальнік вядомага аднайменнага франкфуртскага банка.
  • Ганна Франк — нямецкая дзяўчынка яўрэйскага паходжання, якая пасля прыхода Гітлера да ўлады хавалась ад нацысткага тэрору разам з сям'ёй ў Нідэрландах. Аўтар сусветна вядомага Дзённіка Анэ Франк — дакумента, які аблічае нацызм. Анэ Франк нараділась у Франкфурце і жыла там да 1933 г.
  • Эрых Фром — нямецка-амерыканскі філосаф і псіхааналітык. Нарадзіўся і жыў у Франкфурце да сваёй эміграцыі ў ЗША ў 1934 г. Кіраўнік сацыяльна-псіхалагічнага аддзела франкфуртскага Інстытута сацыяльных даследванняў з 1930 па 1934.
  • Ота Ган — нямецкі хімік. Выхадзец з Франкфуту адкрыў у 1938 г. разам з Лізай Майтнер і Фрыдрыхам Штрасманам расшчапленне ўрана. Атрымаў у 1944 г. Нобелеўскую прэмію.
  • Артур Шапенгаўэр — нямецкі філосаф. Пераехаў у 1833 з Берліна, дзе ў гэты час пачалась эпідэмія халеры, у Франкфурт і жыў тут да сваёй смерці ў 1860. У сваім дзённіке Шапенгаўэр так апісвае прычыны выбара Франкфурта: «Здаровы клімат. Прыгожыя мясціны. Прыемнасці вялікіх гарадоў. Лепшая чытальня. Прыродна-гістарычны музей. Лешыя тэатры, опера і канцэрты. Больш англічанінаў. Лепшыя кавярні. Нядрэннае надвор'е. Зэнкенбергская бібліятэка. Няма паводак.» [4]
  • Роланд Кох
  • Фрыдрых Вёлер

Гл. таксама [правіць]

Зноскі

Спасылкі [правіць]