Горад Фірузабад

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Фірузабад
فيروزآباد

Каардынаты: 28°50′37″ пн. ш. 52°34′14″ у. д. / 28.843611° пн. ш. 52.570556° у. д. (G) (O) (Я)28°50′37″ пн. ш. 52°34′14″ у. д. / 28.843611° пн. ш. 52.570556° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Астан
Шахрэстан
Ранейшыя назвы
Ардашыр-Хварах
Вышыня цэнтра
1 322 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва (2006)
58 210 чалавек
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс

Фірузабад (Іран)
Фірузабад
Фірузабад

Фірузаба́д[1][2][3] (сярэднеперс. اردشيرخوره Ардашыр-Хварах , перс.: فيروزآباد Fīrūzābād) — горад на поўдні Ірана, у правінцыі Фарс. Адміністрацыйны цэнтр шахрэстана Фірузабад.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Горад знаходзіцца ў заходняй частцы Фарса, у горнай мясцовасці паўднёва-ўсходняга Заграса, на вышыні 1 322 метраў над узроўнем мора[1]. Фірузабад размешчаны на адлегласці прыблізна 85 кіламетраў на поўдзень ад Шыраза, адміністрацыйнага цэнтра правінцыі і на адлегласці 760 кіламетраў да паўднёва-паўднёваму ўсходу (SSE) ад Тэгерана, сталіцы краіны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Фірузабад мае старажытную гісторыю. Аляксандр Македонскі знішчыў ранейшы горад Гор. Праз некалькі стагодзяў Ардашыр I, першы цар дынастыі Сасанідаў, аднавіў горад і зрабіў яго сваёй сталіцай. Ізноў спустошаны падчас арабскага заваявання ў VII стагоддзі.

Аляксандр Македонскі змог накіраваць на горад воды возера, якое захавалася уверх па цячэнні ракі. Ардашыр I, аднаўляючы горад, пабудаваў адводны канал ад возера.

Горад будаваўся як сталіца і быў акружаны сцяной з чатырма брамамі, у цэнтры знаходзіўся зараастрыйскі храм.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Побач з горадам захаваліся ў руінах пабудовы Ардашыра — крэпасць Галех-Дахтар («крэпасць дачкі»), палац Ардашыра і храм вогнепаклоннікаў на месцы былога горада Гор, або Ардашыр-Хварах. У 1997 г. урад Ірана прапанавала ўключыць гэтыя помнікі ў спіс Сусветнай спадчыны.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле даных перапісу, на 2006 год насельніцтва складала 58 210 чалавек[3]; у нацыянальным складзе пераважаюць кашкайцы, у канфесійным — мусульмане-шыіты.

Колькасць насельніцтва па гадах.
1986 1991 1996 2006 2012
34 433 43 424 50 051 58 210 63 506[4]


Зноскі

  1. 1,0 1,1 Фізіка-геаграфічныя даныя (англ.) 
  2. GeoNames (англ.) 
  3. 3,0 3,1 World Gazetteer (англ.) 
  4. меркаванае

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]