Горад Хадэйда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Хадэйда
араб.: الحديدة

Каардынаты: 14°48′08″ пн. ш. 42°57′04″ у. д. / 14.802222° пн. ш. 42.951111° у. д. (G) (O) (Я)14°48′08″ пн. ш. 42°57′04″ у. д. / 14.802222° пн. ш. 42.951111° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Мухафаза
Першае згадванне
Афіцыйная мова
Насельніцтва (2004)
402 560 чалавек
Канфесійны склад
мусульмане
Часавы пояс

Хадэйда (Емен)
Хадэйда
Хадэйда

Хадэйда (араб. الحديدة - Эль-Худайда) — партовы горад у Емене, на ўзбярэжжы Чырвонага мора. З'яўляецца цэнтрам мухафазы Хадэйда.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згаданы ў пісьмовых крыніцах у 1454-1455 гадах. У 1520-я гады быў заваяваны Асманскай імперыяй і пасля стаў адным з галоўных партоў вілаета Емен. З XVII стагоддзя Хадэйда знаходзілася пад кантролем еменскіх імаматаў.

Туркі зноў авалодалі горадам у XIX стагоддзі. У 1899 годзе ён стаў цэнтрам вілаета Хадэйда.

У 1914 годзе падчас Першай сусветнай вайны германскія войскі пад камандаваннем барона Отмар фон Штоцынгена ўсталявалі ў горадзе тэлеграфную станцыю, што дазволіла падчас арабскага паўстання перадаваць паведамленні з Стамбула ў Германскую Усходнюю Афрыку. Затым горад на некаторы час быў заняты англійскімі войскамі.

У 1925 годзе горад быў вызвалены ад турак.

У 1961 годзе пры садзейнічанні СССР быў пабудаваны глыбакаводны порт і дарога да Саны і Таіза.


Шаблон:Гарады Емена