Горад Ханіяра
Горад
|
||||||
|
|
||||||
Ханіяра (англ.: Honiara) — сталіца Саламонавых Астравоў, адначасова з'яўляецца сталіцай правінцыі Гуадалканал. Колькасць насельніцтва налічвае 54,6 тыс. чалавек. Сталічны статус горад атрымаў у 1976 годзе, калі Саламонавыя астравы атрымалі аўтаномію, а ў 1978 годзе горад стаў сталіцай незалежнай краіны.
Ханіяра з'яўляецца партовым горадам, які знаходзіцца на ўзбярэжжы вострава Гуадалканал, на якой акрамя шырокай узбярэжнай нізіны, знаходзіцца самая высокая кропка Саламонавых астравоў — Гара Маракамбуру (2330 м).
Клімат у горадзе субэкватарыяльны, спякотны і вільготны. Тэмпература на працягу году амаль не змяняецца і вагаецца вакол +25 °C. Спякотны і вільготны сезон цягнецца са студзеня да красавіка, калі на Саламонавых астравах пануюць паўночна-заходнія мусоны. З красавіка да лістапада надвор'е сухое і больш прахалоднае, дзякуючы паўднёва-ўсходнім пасатам. Ападкаў выпадае каля 2250 мм у год.
Насельніцтва горада складаецца ў асноўным з меланезійцаў. Афіцыйнай мовай з'яўляецца англійская, але жыхары размаўляюць на піджын інгліш — мясцовым дыялекце англійскай мовы.
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Ханіяра
| Сталіцы Аўстраліі і Акіяніі | ||
|---|---|---|
| Сталіцы незалежных дзяржаў | Апія • Велінгтан • Канбера • Маджура • Нгерулмуд • Нукуалофа • Палікір • Порт-Віла • Порт-Морсбі • Сува • Фунафуці • Ханіяра • Паўднёвая Тарава • Ярэн (месцазнаходжанне ўрада; афіцыйна сталіцай не з'яўляецца) | |
| Сталіцы залежных тэрыторый | Аваруа • Адамстаўн • Алофі • Кінгстан • Мата-Уту • Нумеа • Пага-Пага • Папеэтэ • Сайпан • Агана • Ханга-Роа | |
| Партал:Акіянія | ||
