Горад Харкаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Харкаў
Харків
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
LopanStrelkaKharkov.jpg

Каардынаты: 50°00′00″ пн. ш. 36°15′00″ у. д. / 50, 36.25 (G) (O) (Я)50°00′00″ пн. ш. 36°15′00″ у. д. / 50, 36.25 (G) (O) (Я)

Краіна
Вобласць
Заснаваны
Плошча
Насельніцтва (2011)
1 445 755[1] чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380 57
Аўтамабільны код
ХА, UA21

Харкаў (Украіна)
Харкаў
Харкаў

Харкаў (укр.: Харкiв, руск.: Харьков) — горад ва ўсходняй частцы Украіны. Адміністрацыйны цэнтр Харкаўскай вобласцi; першая сталіца Савецкай Украіны. Насельнiцтва 1 445 755 чалавек (2011). Плошча 306 км². Гэта самы вялікі горад, які знаходзіцца на 50-й паралелі.

Зараз тэрыторыя Харкава дзеліцца на 9 адміністрацыйных раёнаў, якія кіруюцца раённымі адміністрацыямі. Афіцыйны статус у горадзе маюць украінская і руская мовы.

Буйны навуковы, культурны, індустрыяльны і транспартны цэнтр Украіны, быў трэцім індустрыяльным цэнтрам СССР пасля Масквы і Ленінграда.

Горад ўзнагароджаны ордэнам Леніна (1970) і ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі (1983).

Паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]

На месцы Харкава знаходзілася старажытнае места Данец, яшчэ з часоў Кіеўскай Русі. Назва места паходзіць, імаверна, ад назвы ракі Харкаў («Хар-Кобе»). Іншыя версіі — ад заснавальніка пасялення казака Харытона (Харка) альбо ад казака Івана Каркача (Харкача). Існуе таксама і Палавецкая версія — ад палавецкага места Шарукань (Харукань).

З пачатку XVII стагоддзя Харкаўшчына належала да Маскоўскае дзяржавы, але да 1650 года тут не было аселага насельніцтва. Маскоўскія цары імкнуліся выкарыстаць пасяленні ў якасці абарончай лініі супраць крымскіх татараў і нагайцаў: «белгародская», «ізюмская» і «ўкраінская» лініі. Расійскія «служылыя людзі» не былі сталым насельніцтвам.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Харкаў размешчаны на водападзельным узвышшы і ў даліне рачок Харкаў, Лопань, Вуды і Немышля, апошнія мелі раней забалочаныя берагі і часам улетку перасыхалі. На тэрыторыі сучаснага места гэтыя невялікія рачулкі сходзяцца і за горадам зьліваюцца праз Вуды ў Северскі Данец.

Найвышэйшай кропкай над узроўнем мора — 120 м — з'яўляецца Лесапарк, найніжэйшай — 94 м — Наваселеўка. З гледзішча рэльефу, Харкаў падзяляецца на чатыры нізіны і чатыры ўзвышшы. Вышыні Харкава, пераважна пясчаныя, да нядаўна былі схаваныя хваёвымі і бярозавымі лясамі.

Даўжыня Харкава:[2]

Выгляд на раку Лопань і Кафедральны сабор
  • з поўначы на поўдзень — 24,3 км
  • з захаду на ўсход — 25,2 км

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат Харкава — лагодна-кантынентальны: зіма халодная і снежная, але зменлівая, лета — спякотнае. Сярэдняя тэмпература года — + 6,9 °C (у студзені — 6,9, у ліпені + 20,3). Сярэдняя колькасць ападкаў за рок 513 мм, найбольшая ў чэрвені і ліпені. Клімат дазваляе займацца гародніцтвам і садоўніцтвам, уключна з вінаградарствам.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Пасля рэвалюцыі 1917 года, ў 1920-я гады колькасць жыхароў Харкава стала павялічвалася. Паводле перапісу 1926 года, ў месце пражывала 417 000 чалавек (трэцяе места пасля Кіева і Адэсы). Адносную большасць насельніцтва складалі ўкраінцы (38,3%), далей былі рускія — 38%, яўрэі — 19,5% (адсоткі на 1897 pок: 29,2, 60,0, 6,1 адпаведна). Тэндэнцыя да павелічэння колькасці жыхароў выразна прыкметная і ў 1930-х гадах, галоўным чынам праз прыліў працоўных сіл; у 1939 Харкаў меў 833 000 жыхароў.

Падчас нямецка-фашыскае акупацыі колькасць насельніцтва ўпала праз мабілізацыю ў войска, масавага вывазу на працы за мяжу і парз пошук прытулку ў правінцыі, і ў 1942—43 гадах скарачэнне склала 160 — 180 000 чалавек. Пасля 1944 года насельніцтва места пачало хутка расці. Перапіс 1959 года паказаў рост жыхароў Харкава да 953 000 чалавек. Значная частка яго — прамысловыя працаўнікі, служачыя, будаўнікі, а таксама працаўнікі транспарта, гандлю, адукацыі і аховы здароўя. Нацыянальны склад наступны: ўкраінцаў 48%, рускіх — 40%, яўрэяў — 9%.

Прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

  • Завод імя Малышава — Заснаваны ў 1895 як «Харкаўскі паравозабудаўнічы завод». Цяпер гэта прадпрыемства транспартнага і энергетычнага машынабудування
  • Завод Электрацяжмаш. Заснаваны ў 1946 як прадпрыемства па вырабу магутных гідрагенератараў, гідрагенератараў-рухавікоў, турбагенератараў
  • Харкаўскі электрамеханічны завод. ХЭМЗ у 1915 з Рыгі быў перадыслацыраваны ў Харкаў. Цяпер гэта шматпрофільнае электратэхнічнае прадпрыемства з шырокім спектрам вырабляемай прадукцыі
  • Завод Южкабель заснаваны ў 1943 годзе. Сёння гэта буйнейшае прадпрыемства па вырабу кабельна-правадніковай прадукцыі ва Украіне.
  • Харкаўскі падшыпнікавы завод, які забяспечвае сваей прадукцыяй атамныя і цеплавыя электрастанцыі, нафтавыя радовішчы і вугальныя шахты, метрапалітэны і навабудоўлі, чыгунку і гарадскі транспарт
  • Турбаатам — галоўная навуковая ўстанова энергамашынабудаўнічага комплексу Украіны. Прадпрыемства вырабляе паравыя, гідраўлічныя, газавыя турбіны для цеплавых, атамных, гідра- электрастанцый
  • Харкаўскі трактарны завод вырабіў першы трактар 1 верасня 1931 года. Цяпер ХТЗ вырабляе трактары, дарожна-будаўнічую тэхніку, прадукцыю для кузнечнай і ліцейнай вытворчасці, запасныя часткі
  • Харкаўскі прыборабудаўнічы завод імя Шаўчэнка — шматпрофільнае прадпрыемства
  • Харкаўскі авіяцыйный завод
  • ФЭД
  • Харкаўскі электратэхнічны завод
  • Харкаўскі вагонарамонтны завод
  • Харкаўская бісквітная фабрыка

Адукацыя і навука[правіць | правіць зыходнік]

60 навукова-даследчых інстытутаў, 90 ВНУ (Харкаўскі нацыянальны медыцынскі ўніверсітэт і інш.).

Культура[правіць | правіць зыходнік]

6 музеяў, карцінная гелерэя, 8 тэатраў, 80 бібліятэк.

Выдатнасці горада[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтральная плошча Харкава — помнік архітэктуры плошча Свабоды (да другой паловы 1990-х гг. — плошча Дзяржынскага), другая паводле памераў у Еўропе i сёмая ў свеце.

Харкаўскi заапарк — адкрыўся трэцiм у Расiйскай імперыi.

Праз батанiчны сад Харкаўскага ўнiверсiтэта i Парк iмя Горкага працягнутая падвясная канатная дарога.

У Харкаве знаходзiцца ўпраўленне Паўднёвай украінскай чыгункi і дзiцячая чыгунка.

Харкаўскi планетарый iмя Ю. А. Гагарына быў адкрыты ў 1957 годзе.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Сцяг Украіны