Горад Хашымін

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Хашымін
в'етн. Thành phố Hồ Chí Minh
SaigonCollage.jpg

Каардынаты: 10°46′00″ пн. ш. 106°40′00″ у. д. / 10.766667° пн. ш. 106.666667° у. д. (G) (O) (Я)10°46′00″ пн. ш. 106°40′00″ у. д. / 10.766667° пн. ш. 106.666667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна В'етнам
Плошча 2095 км²
Вышыня цэнтра 19 м
Насельніцтва (2009) 7 123 340 чалавек
Шчыльнасць 3401 чал./км²
Часавы пояс UTC+7
Тэлефонны код +84 (8)
Афіцыйны сайт http://www.hochiminhcity.gov.vn/ www.hochiminhcity.gov.vn

Хашымін (В'етнам)
Хашымін
Хашымін

Хашымін уначы

Хашымін, да 1976 года вядомы як Сайгон (англ.: Ho Chi Minh City, в'етн. Thanh Pho Ho Chi Minh) — найбольшы горад у В'етнаме. Колішняя сталіца французскага пратэктарату Кохінхіна (18621954) ды Паўднёвага В'етнаму (19541975). Горад знаходзіцца на рацэ Сайгон (Сонг Сай Гон) на поўнач ад дэльты Меконгу, на адлегласці 80 км ад Паўднёва-Кітайскага мора. Гандлёвы цэнтр Шо Лон знаходзіцца на захад ад горада.

Тэрыторыя займаная г. Хашымін доўгі час была часткай каралеўства Камбоджы. В'етнамцы ўпершыню атрымалі доступ да рэгіёна ў 17-м стагоддзі. Адносіны з Францыяй пачаліся ў 18-м стагоддзі, калі французскія купцы і місіянеры пасяліліся ў рэгіёне. У 1859 годзе горад быў акупаваны французамі і ў 1862 годзе быў перададзены Францыі в'етнамскім імператарам Ту Дукам. Як сталіца Кохінхіны, Сайгон быў ператвораны ў важны партовы горад і ўрбаністычны цэнтр з прыгожымі віламі, уражлівымі грамадскімі будынкамі і добра выбрукаванымі бульварамі засаджанымі дрэвамі. На поўнач ды на поўдзень ад горада былі пабудаваныя чыгункі і Сайгон стаў галоўным зборным цэнтрам для экпарту рысу, які вырошчваўся ў дэльце ракі Меконг. У 1940 годзе Сайгон быў акупаваны японцамі але французскія каланіяльныя ўлады працягвалі кіраваць В'етнамам да 1945 года, калі яны былі інтэрнаваны японцамі. Другая Сусветная вайна не зачапіла Сайгон.

Сайгон і надалей захоўвае выгляд еўрапейскага горада са шматлікімі будынкамі заходняга стылю французскага каланіяльнага перыяду.

Міжнародны аэрапорт Таншанят абслугоўвае рэгулярныя авіярэйсы кампаніі Эйр В'етнам да іншых унутраных цэнтраў краіны і кампаніі Эйр Франс да Парыжа.

Насельніцтва (сярэдзіна 2007): 6 міл. 650 тыс. 942 жыхара.

Змест

Цікавыя факты [правіць]

Выбітныя асобы [правіць]

У Хашыміне нарадзіўся італьянска-французскі кампазітар Рыкарда Качантэ.

Зноскі

Спасылкі [правіць]