Горад Хвалынск
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Горад
|
||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||
Хвалынск (руск.: Хвалынск) — горад (з 1780) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Хвалынскага раёна Саратаўскай вобласці. Насельніцтва 13,6 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1556 годзе.
Размешчаны на правым беразе ракі Волгі, у 232 км на паўночны ўсход ад Саратава. Горад Хвалынск — самы стары горад у вобласці. Ён быў заснаваны ў 1556 годзе як рускі вартавы пост на волжскім востраве Хваёвы. У 1606 селішча было перанесена на месца сучаснага Хвалынска і стала сялом Хваёвы Востраў. З 1780 уездны горад Хвалынск. Хвалынск і яго наваколлі былі адным з цэнтраў стараабрадства Расіі.
У горадзе ёсць масларобны, маслобойный заводы, завод ААТ «Чарамшанскі» з кансервавым цэхам, завод Гідраапаратура, завод па вытворчасці цэглы.
Зноскі
| Гарады Саратаўскай вобласці | ||
|---|---|---|
| Адміністрацыйны цэнтр | Саратаў | |
| Іншыя гарады | Аркадак | Аткарск | Балакова | Балашоў | Вольск | Калінінск | Краснаармейск | Красны Кут | Маркс | Наваузенск | Пятроўск | Пугачоў | Рцішчава | Хвалынск | Шыханы | Энгельс | Яршоў | |