Горад Хельсінгбарг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Хельсінгбарг
шведск.: Helsingborg
Герб
Герб

Каардынаты: 56°03′00″ пн. ш. 12°42′00″ у. д. / 56.05° пн. ш. 12.7° у. д. (G) (O) (Я)56°03′00″ пн. ш. 12°42′00″ у. д. / 56.05° пн. ш. 12.7° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Лен
Першае згадванне
Плошча
39,7 км²
Насельніцтва (2009)
126,754 [1] чалавек
Шчыльнасць
2519 чал./км²
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Правінцыя

Хельсінгбарг (Швецыя)
Хельсінгбарг
Хельсінгбарг

Хе́льсінгбарг (шведск.: Helsingborg, ['hɛlsiŋ'bɔrj]) — горад на поўдні Швецыі, у лене Сконэ, у аднайменнай правінцыі, цэнтр аднайменнай камуны.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва горада паходзіць ад словаў «helsing» — частка шыі, а ў дадзеным выпадку — найвузейшае месца праліва Эрэсун, і «borg» — замак.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Хельсінгбарг. Помнік Магнусу Стэнбаку каля Ратушы
Хельсінгбарг. Вежа Чэрнан.

Хельсінгбарг — адзін з найстаражытнейшых гарадоў Скандынавіі, лічыцца што забудова ў форме невялікай крэпасці існавала тут ужо ў X стагоддзі.

Адам Брэменскі ўзгадвае горад у 1070-х гадах, а 21 мая 1085 года Хельсінгбарг згадваецца ў лісце дацкага караля Кнута Святога — гэтая дата і з'яўляецца афіцыйнай датай заснавання горада. У XII стагоддзі тут пабудавалі значна мацнейшы замак, горад пачаў расці і ў XIV стагоддзі Хельсінгбарг становіцца адным з найбуйнейшых гарадоў Даніі. У 1332 годзе горад разам з усім Сконэ і Блекінге набыў шведскі кароль Магнус Эрыксан, аднак ужо ў 1360 годзе дацкі кароль Вальдэмар Атэрдаг зноў адваяваў гэтыя землі. У XV—XVI стагоддзях значнасць Хельсінгбаргу паменшылася са з'яўленнем на супрацьлеглым беразе Эрэсуна замка Кронбарг у горадзе Гельсінгёр. У 1658 годзе Хельсінгбарг пераходзіць Швецыі і ў бліжэйшыя паўстагоддзі пабачыў шмат войнаў: у прыватнасці, у 1710 годзе, у часе Вялікай Паўночнай вайны тут шведская армія Магнуса Стэнбака перамагла датчанаў.

У XIX стагоддзі горад паступова пачынае расці. У 1892 годзе Хельсінгбарг і Гельсінгёр былі злучаныя паромам, прычым гэты транспарт злучае два гарады і дасёння. У 1921 годзе ў Хельсінгбаргу адчыніў свае дзверы першы ў Швецыі гарадскі тэатр, які, дарэчы, у 1944 годзе ўзначальваў Інгмар Бергман. 15 верасня 1973 годзе ў мясцовым шпіталі памёр кароль Густаў VI Адольф.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Хельсінгбарг. Дом Якаба Гансэна.
  • Вежа «Чэрнан» (літаральна «ядро») — пабудаваная ў 1310-х гадах.
  • Царква Святой Марыі (XII ст.)
  • Фахверкавы Дом Якаба Гансэна (1641).
  • Ратуша (1887)
  • Гарадскія ўмацаванні з Тэраснымі лесвіцамі
  • Помнік Магнусу Стэнбаку

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]