Горад Хобарт
| Горад
Хобарт
Hobart
|
||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||
Хобарт (англ.: Hobart) - сталіца аўстралійскага штата Тасманія. Заснаваны ў 1803 г. - другі па старшынстве горад Аўстраліі. Насельніцтва алгамерацыі на 2005 год склала 245 тыс. чалавек. Горад - фінансавы і адміністрацыйны цэнтр Тасманіі, таксама служыць пунктам адпраўкі для аўстралійскіх і французскіх антарктычных экспедыцый.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Першае паселішча на месцы сучаснага горада ўзнікла ў 1803 годзе, у бухце Рысдан на ўсходніх берагах ракі Дэрвент. У 1804 годзе пасёлак быў перанесены ў лепшае месца — у бухту Салівана. Названы ў гонар лорда Хобарта, каланіяльнага сакратара. Першапачаткова горад уяўляў сабою турму, куды звозіліся зняволеныя з усёй Брытанскай імперыі. Горад таксама адыгрываў важную ролю ў замацаванні Брытаніі на Аўстралійскім кантыненце.
Па перапісу 1835 года, насельніцтва Хобарта склала 13 826 чалавек, усёй Тасманіі 36 505 чалавек.
Геаграфія [правіць]
Хобарт знаходзіцца ў вусце рэкі Дэрвент (англ.: Derwent), на паўднёвым усходзе вострава Тасманія.
Эканоміка [правіць]
Хобарт — важны марскі порт. Адсюль стартуюць аўстралійскія і французскія судны да Антарктыды. Ён жа папулярны пункт назначэння шматлікіх круізных лайнераў. У горадзе развіта суднабудаванне і дапаможныя галіны. Важны сектар эканомікі — харчовая прамысловасць (бровары, кандытарскія фабрыкі, вытворчасць вінаў). Хобарт паспяхова развіваецца як турыстычны цэнтр.
Гарады-пабрацімы [правіць]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Sister Cities. Hobart City Council. Праверана 5 красавіка 2009.
Спасылкі [правіць]
- Hobart City Council — урад горада Хобарт(англ.)
Для паляпшэння артыкула пажадана?:
|
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Аўстраліі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
|
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||
| Спіс гарадоў Аўстраліі |